Струме́нь — комплекс археалагічных помнікаў у Кармянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, каля былой вёскі Струмень.
Комплекс складаецца з 10 паселішчаў эпохі неаліту і бронзавага веку. Выявіў яго ў 1927 годзе археолаг К. М. Палікарповіч, паселішча № 4 — А. Г. Калечыц у 1978 годзе. Даследаванні праводзілі І. І. Арцёменка ў 1976 годзе і А. Г. Калечыц у 1975—1980 гадах.
Знойдзены керамічныя пласціны, адшчэпы, нуклеусы, скрабкі, цёслы, сякеры, наканечнікі стрэл, фрагменты ляпнога посуду і інш. Таксама выяўлены рэшткі 9 жытлаў, 68 гаспадарчых ям, 3 пахаванні, 54 агнішчы.
Помнікі адносяцца да верхнедняпроўскай, сярэднедняпроўскай і сосніцкай археалагічных культур.
Літаратура
Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты Кармянскага раёна