Сяргей Анатолевіч Яцкевіч (нар. 12.11.1949, г. , Брэсцкая вобласць) — беларускі філосаф. Доктор філасофскіх навук (1991), прафесар (1992)Яцкевіч, Сяргей Анатольевіч (доктар філасофскіх навук; нар. 1949).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і філосафа і сацыёлага Анатоля Яцкевіча. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1978; аспірантура, 1981).

Працаваў у Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце (1973—1982, асістэнт кафедры «Філасофія і палітэканомія», кафедры «Навуковы камунізм»), Брэсцкім дзяржаўным ўніверсітэце імя А. С. Пушкіна (1982—1996, прафесар кафедры філасофіі, у 1991—1992 — в. а. загадчыка кафедры беларусазнаўства), Беластоцкім дзяржаўным універсітэце (Uniwersytet w Białymstoku, Польшча; з 1999, прафесар кафедры сацыялогіі мультыкультурнасці).

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: метадалогія сацыяльнага пазнання і кіравання сацыяльнымі працэсамі; метадалогія адукацыі; культура нацыянальных меншасцей Беларусі і беларускага пагранічча; моўная палітыка і беларуская мова ў Польшчы.

Літаратура

Яцкевич Сергей Анатольевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 738. Яцкевич Сергей Анатольевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2009. — [Т. 1] : Брестская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 485. Яцкевіч Сяргей Анатолевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т.— Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 322. Яцкевіч Сяргей Анатольевіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2014 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 72—73.

Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Філосафы Польшчы