Віктар Яўстаф’евіч Балаханаў (1942—2014) — беларускі хормайстар. Заслужаны работнік культуры БССР (1989).
Біяграфія У 1970 годзе скончыў Гродзенскае музычнае вучылішча па спецыяльнасці «Кіраўнік аркестра».
Працоўную дзейнасць пачаў у 1965 годзе мастацкім кіраўніком Слаўгарадскага раённага Дома культуры і хормайстрам харавага калектыву, які праз два гады атрымаў ганаровае званне «народны самадзейны калектыў»Пайшоў з жыцця Віктар Балаханаў.
У 1975 годзе па запрашэнні адміністрацыі Беларускага шыннага камбіната пераехаў у Бабруйск, дзе працаваў дырэктарам клуба вытворчага аб’яднання «Бабруйскшына».
Працаваў хормайстрам народнага хора работнікаў культуры Цэнтра культуры і дасуга. З 1994 года з’яўляўся членам Беларускага саюза музычных дзеячаўБалаханаў Віктар Еўстаф’евіч//Вечерний Бобруйск.-2003. — 8 кастрычніка..
Створаныя калектывы За гады сваёй дзейнасці Віктар Балаханаў стварыў тры народных харавых калектыва. Акрамя гэтага ім было створана некалькі харавых калектываў ў Бабруйскім, Слаўгарадскім, Кіраўскім раёнах, хор медыцынскіх работнікаў медсанчасці «Бабруйскшына».
У 1978 годзе В. Я. Балаханавым на базе прадпрыемства «Белшына» быў створаны харавы калектыў, якому ў 1981 годзе прысвоена званне «народны самадзейны калектыў», а ў 2006 годзе — «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» народны хор Палаца мастацтваў г. Бабруйска.
У студзені 2004 года Віктар Балаханаў стварыў харавы калектыў работнікаў філіяла 703 АСБ «Беларусбанк», які з поспехам выступаў на пляцоўках горада і цэнтральнага апарата АСБ «Беларусбанк» (г. Мінск), як самастойны калектыў, так і сумесна з народным хорам народнай песні Палаца мастацтваў г. Бабруйска.
Пад яго кіраўніцтвам гэтыя творчыя калектывы неаднаразова з’яўляліся пераможцамі шматлікіх гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх, міжнародных фестываляў і конкурсаў.
Грамадска-палітычная дзейнасць У 2006 годзе быў абраны дэлегатам ІІІ Усебеларускага народнага сходу.
Узнагароды У 1998 годзе яму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік культуры БССР». Узнагароджаны таксама граматай Дзяржаўнага Савета БССР, знакам УЦСПС «За дасягненне ў самадзейным мастацтве», ганаровай граматай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, значком «Выдатнік культурнага шэфства над сялом».
Літаратура Человек рождается, чтобы оставить свой след на земле… : [В. Е. Балаханов : к 60-летию со дня рождения и 40-летию творческой деятельности] / В. Хороненко // Белорусский шинник. — Бобруйск, 2002. — 9 мая. — С. 4.
Спасылкі Пайшоў з жыцця Віктар Балаханаў
Катэгорыя:Хормайстары Беларусі