«Адзінства» — барысаўская раённая газета. Выданне Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта. Выходзіць фарматам А3 двойчы ў тыдзень: 24 паласы па серадах, з іх 8 займае тэлепраграма, і 8 палос па суботах. Апроч гэтага, рэдакцыя выпускае дадатак «Барысаў рэкламны» і самастойнае выданне «Цікавая газета»Наталья ТУМИЛОВИЧ. ЖАНРОВО-ТЕМАТИЧЕСКАЯ ТРАНСФОРМАЦИЯ РАЙОННОЙ ПРЕССЫ (на примере борисовской газеты «Адзінства») .
Гісторыя Першы выпуск газеты «Известия Борисовского Совдепа» адбыўся 15 снежня 1918 года, праз два тыдні пасля вызвалення горада ад кайзераўскіх войскаў. У 1918—1919 гадах рэдакцыя павятовага выдання размяшчалася ў двухпавярховым доме Эдэмскага (цяпер дом па вуліцы Дзяржынскага, 78), які занялі і іншыя службы гарадскога кіравання. Першым рэдактарам першай барысаўскай газеты быў Давід Розенблюм, які вярнуўся з эміграцыі з групай Леніна ў знакамітым запламбаваным вагонеГазеты и газетчики. У 1919 годзе перайменавана ў «Известия Борисовского уездного Совета рабочих, крестьянских и красноармейских депутатов»Газета и время.
Газета выходзіла вялікім фарматам і двухтысячным тыражом, асвятляла працу Саветаў, міліцыі, прадпрыемстваў, барацьбу з варожым элементам, спекуляцыяй, жыццё павета; бязлітасна і непрымірыма крытыкавала недахопы.
Выпуск газеты быў спынены ўлетку 1919 года ў сувязі з акупацыяй польскімі войскамі. У 1920 годзе, пасля выгнання палякаў, выданне газеты аднавілася «Рабоче-Крестьянский путь».
У 1920—1922 гадах мела назву «Бедняк», у 1925—1926 гадах «Вясковая праўда», у 1927 годзе «Зорка Барысаўшчыны». У 1930 годзе газета «Калгаснік», у 1930—1938 гадах мела назву «Большэвік Барысаўшчыны». З 1938 года выдавалася пад назвай «Большэвіцкая трыбуна», падпольна выдавалася ў час акупацыі ў 1943—1944 гадах. З 1948 па 1981 знаходзілася рэдакцыя газеты знаходзілася ў былым доме Дынабурга па вуліцы 3-га Інтэрнацыянала, 47.
У 1952—1962 гадах выдавалася як раённая газета пад назвай «За камунізм». У 1962—1963 гадах выдавалася гарадская газета «За камунізм», а таксама раённая газета з 1962 года «Камуністычная праца». З 1 студзеня 1991 года газета «Камуністычная праца» перайменавана ў «Адзінства».
1 студзеня 1991 г. барысаўская раённая газета «Камуністычная праца» стала называцца «Адзінства», што было абумоўлена ў першую чаргу імкненнем рэдакцыі адпавядаць патрабаванням часу. Для пачатку 1990-х гг. характэрна большая колькасць пазаштатных аўтараў, як правіла, наяўнасць нежурналісцкіх матэрыялаў, рэгулярныя тэматычныя палосы і спецвыпускі. Пераважная большасць матэрыялаў выходзіла на беларускай мове. Асноўнымі жанрамі, якія выкарыстоўвала газета, былі інфармацыйныя, у прыватнасці нататкі, справаздачы, інтэрв’ю, рэпартажаў практычна не сустракалася. Даволі распаўсюджанай формай падачы матэрыялу былі фотанататкі ці фотазамалёўкі. У цэлым выданне ў большай ступені інфармавала аўдыторыю, чым выклікала на дыялог або спрабавала сфарміраваць пункт гледжання на змены ў грамадстве, хоць, безумоўна, рубрыкі «Рэзананс», «Пытанне па сутнасці», «Нам адказваюць», «Шляхі перабудовы», «На шляху да рынку» спрабавалі зарыентаваць чытачоў у тым, хто адбывалася вакол.
У другой палове 1990-х гг. «Адзінства» змяніла вёрстку і павялічыла колькасць матэрыялаў на рускай мове, стала актыўней выкарыстоўвае каментарый як форму асэнсавання рэчаіснасці, часцей звяртацца да фельетоннай манеры пісьма, на палосах з’яўвіліся мініінтэрв’ю.
У 2009 годзе «Адзінства» стала пераможцам пятага Нацыянальнага конкурсу «Залатая Ліцера» ў намінацыі «Лепшая раённая газета».
Спасылкі
Катэгорыя:Газеты Беларусі на беларускай мове Катэгорыя:Газеты Беларусі на рускай мове Катэгорыя:Культура Барысава Катэгорыя:1918 год у Барысаве