Лілія Фёдараўна (Файваўна) Ерусалімчык (нар. , г. Барысаў, Мінская вобласць) — беларускі журналіст, краязнавец.
Біяграфія Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. У 1963—1985 гадах працавала карэспандэнт барысаўскай раённай газеты «Камуністычная праца», уласным карэспандэнтам абласной газеты «Мінская праўда». У 1997 годзе выехала ў Ізраіль.
Член Саюза журналістаў Беларусі.
Краязнаўчая дзейнасць На працягу шматлікіх гадоў вяла актыўную пошукава-краязнаўчую працу. Займалася вывучэннем гісторыі французскага добраахвотніцкага знішчальнага авіяцыйнага палка «Нармандыя-Нёман», яго ўдзелам у вызваленні Барысаўшчыны. Уваходзіла ў склад праўлення Беларускага аддзялення .
Аўтар кнігі «Памятаюць тыя, каму выпала жыць» (1988). У суаўтарстве выдадзены: «Барысаў. Гісторыка-эканамічны нарыс» (1976, 1987), а таксама «Бярэзіна, год 1812-ы» (1991). Аўтар шэрагу публікацый краязнаўчай тэматыкі.
Спасылкі Известные земляки
Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Імігравалі ў Ізраіль з Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі газеты «Мінская праўда»