Іван Пятровіч Канашу́к (нар. 20 студзеня 1948) — беларускі заатэхнік, дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Нарадзіўся 20 студзеня 1948 года. Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, вучоны заатэхнік. Працаваў галоўным заатэхнікам калгасаў «Расія», «Дружба» Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. З 1974 старшыня калгаса «Расія» Камянецкага раёна. Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, пасля дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання, член Камісіі па аграрных пытаннях.

Літаратура Парламент — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь. — Мн., 1997.

Катэгорыя:Постаці беларускай жывёлагадоўлі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Старшыні калгасаў