«Трагедыя сям’і Набатавых» () ― мастацкі фільм часоў Расійскай імперыі, які здымаўся на кінастудыі Рыгора Лібкена ў горадзе Яраслаўлі ў 1915 годзе. З’яўляецца першай сцэнарнай працай заснавальніка беларускай мастацкай кінематаграфіі Юрыя Тарыча.
Сюжэт Адлюстраваны перажыванні галоўнага героя, які ўпаў пад уплывам моцных узрушэнняў, у такі глыбокі летаргічны сон, што лекар быў уведзены ў зман і канстатаваў смерць. Няшчаснага паклалі ў труну і, пасля здзяйснення над ім чыну пахавання змясцілі ў фамільны склеп, які потым замкнулі, а праз некаторы час уяўны нябожчык ачуўся…
Акцёры
Пракат Фільм дэманстраваўся ў кінатэатрах Расійскай імперыі і савецкай Расіі. Згодна з анонсам маскоўскай газеты «Столичная молва» (нумар ад 24 (11) студзеня 1916 года) 9―11 студзеня 1916 года ішлі паказы ў электра-тэатры «Кино-Арс». Газета «Алтайский луч» (№ 27 (104) ад 7 лютага 1919 года) анасавала паказы фільма ў Барнауле пачынаючы з 5 лютага штодзённа па буднях.
Здымачная група прадзюсар ― рэжысёр ― сцэнарыст ― Юрый Тарыч
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі «Трагедия семьи Набатовых» на сайце RuData.Ru
Катэгорыя:Фільмы Расійскай імперыі Катэгорыя:Страчаныя фільмы