Віктар Ціханавіч Кахнюк (нар. 1953) — беларускі ўрач-анколаг-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1995)Кахнюк, Віктар Ціханавіч (доктар медыцынскіх навук; анкалогія; хірургія; нар. 1953).

Біяграфія

Скончыў Пінскае медыцынскае вучылішча (1973), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1982), Усесаюзны анкалагічны навуковы цэнтр Акадэміі медыцынскіх навук СССР (Масква; аспірантура).

Працуе ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава (з 1987, малодшы, з 1989 — старшы, з 1991 — вядучы, з 1996 — галоўны навуковы супрацоўнік аддзялення абдамінальнай хірургіі, з 1999 — загадчык анкалагічнага практалагічнага аддзялення, аддзела абдамінальнай анкапаталогіі, з 2010 — намеснік дырэктара (па хірургіі).

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: эпідэміялогія, дыягностыка, лячэнне і рэабілітацыя пацыентаў з коларэктальным ракам.

Зрабіў больш за 30 рацыяналізатарскіх прапаноў.

Узнагароды

Званне «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь» (2021), медаль «За працоўныя заслугі» (2015), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2021) і інш.

Літаратура

Кохнюк Виктор Тихонович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 256. Кахнюк Віктар Ціханавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 190. Кохнюк Виктор Тихонович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. 2001. — Минск, 2001. — Т. 2. — С. 201. Виктор Тихонович Кохнюк : к 60-летию со дня рождения // Онкологический журнал. — 2013. — Т. 7, № 2. — С. 135—136 : фот.

Катэгорыя:Анколагі Беларусі Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі