Аляксандр Мітрафанавіч Леанкоў (1915—1996) — беларускі спецыяліст у галіне цеплаэнергетыкі. Кандыдат тэхнічных навук (1953), прафесар (1978). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайныЛеанкоў, Аляксандр Мітрафанавіч (кандыдат тэхнічных навук; энергетыка ; 1915—1996).

Біяграфія

Скончыў Херсонскі марскі тэхнікум рыбнай прамысловасці (1935), Беларускі політэхнічны інстытут (1949), Ленінградскі політэхнічны інстытут (аспірантура, 1953).

Працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце (з 1953, прафесар кафедры «Цеплавыя электрычныя станцыі», у 1958—1975 — загадчык кафедры).

Памёр у 1996 годзе.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: праблемы цеплаэнергетыкі (паравыя і газавыя турбіны, цеплавыя электрычныя станцыі); павышэнне эфектыўнасці дзеючых цеплавых электрычных станцый шляхам удасканалення тэхналагічнага цыкла і абсталявання ЦЭЦ на аснове даследавання агрэгатаў у натурных умовах; падрыхтоўка інжынерных і навуковых кадраў.

Узнагароды

Званне «Заслужаны энергетык Беларускай ССР» (1980) і інш.

Літаратура На фронт ушел добровольцем : [Леонков Александр Митрофанович] / Татьяна Леонкова // Новы дзень : жлобінская раённая газета. — 2019. — 14 июня (№ 44). Леанкоў Аляксандр Мітрафанавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : [у 5 т.]. — Минск, 1981. — Т. 5. — С. 357. Леонков Александр Митрофанович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : [в 5 т.]. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 366. Профессор Александр Митрофанович Леонков (1915—1996) // Известия высших учебных заведений и энергетических объединений СНГ. Энергетика. — 2015. — № 6. — С. 98. — Дата рождения: 06.10.2015.

Катэгорыя:Інжынеры Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны