«Стрыка́ч» — беларускі народны танец, вядомы на Віцебшчыне. Музычны памер 2/4. Тэмп умераны.

Танец вясёлы, жыццярадасны. Выконваўся ў летні час на вечарынках дзяўчатамі з удзелам юнакоў, якіх называлі «стрыкачамі». Юнак, нібы нарваўшы крапівы, «стрыкаў» ёю дзяўчат, бегаў за дзяўчатамі прыпяваючы.

Сцэнічны варыянт танца быў створаны ў 1977 годзе балетмайстрам І. А. Серыкавым.

Літаратура

Катэгорыя:Танцы Катэгорыя:Беларускія народныя танцы Катэгорыя:Танцы Беларусі