Іван Арцёмавіч Се́рыкаў ( — ) — беларускі балетмайстар, танцоўшчык, рэжысёр, педагогСерыкаў Іван Арцёмавіч (1919—1997) // Магілёўская абласная бібліятэка. Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1968).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Наркі (зараз у Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). З 1938 года — саліст Ансамбля беларускай народнай песні і танца Беларускай філармоніі. З 1939 года — артыст, з 1947 года — балетмайстар Ансамбля песні і танца Беларускай ваеннай акругі. У 1944—1945 гадах прымаў удзел у баявых дзеяннях на 3-м Беларускім фронце Сериков Иван Артемьевич // Праект «Память народа». З 1962 года мастацкі кіраўнік і балетмайстар Народнага ансамбля песні і танца «Маладосць» Палаца культуры ўпраўлення бытавога абслугоўвання насельніцтва ў Віцебску. У 1986—1997 гадах І. А. Серыкаў галоўны спецыяліст па харэаграфіі Віцебскага абласнога навукова-метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы, мастацкі кіраўнік Віцебскага народнага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля «Вытокі». Адначасова ажыццяўляў харэаграфічныя пастаноўкі ў народных аматарскіх калектывах, Дзяржаўным ансамблі танца Беларусі, Дзяржаўным акадэмічным народным хоры і інш.

Творчасць Творчаму почырку І. А. Серыкава ўласціва шырокае выкарыстанне разнастайных харэаграфічных малюнкаў, захаванне фальклорных вобразаў беларускіх народных танцаў у пастаноўках на сучасныя тэмы, выкарыстанне нацыянальных нехарэаграфічных элементаў (народныя гульні, абрады). Аўтар і пастаноўшчык розных па тэматыцы і жанру харэаграфічных твораў. На аснове аўтэнтычных узораў паўночнай Беларусі зрабіў сцэнічныя варыянты традыцыйных танцаў «Лявоніха», «Бульба», «Малацілачка», «Лучыначкі»; кадрыляў «Гарадоцкая», «Пальмінская», «Зязюлька», «Крупчанская»; полек «Трасуха», «Вінтом», «Весялуха», «Полечка-Віцяблянка», «Каханачка», «Груздаўская полька». Аўтар арыгінальных вакальна-харэаграфічных кампазіцый, заснаваных на рэгіянальным матэрыяле: «Талака», «Родныя напевы», «Дзявочыя забавы», «Вакол гармоніка», «Гарадоцкі кірмаш», «Яблынька», «Закаханая» і інш.

Узнагароды Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1968) Ордэн Чырвонай Зоркі (1945) Медаль «За абарону Масквы» (1944) Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945)

Ушанаванне памяці З 2001 года на Віцебшчыне штогод праходзіць абласны агляд-конкурс харэаграфічных калектываў «Прыдзвінскія карункі», прысвечаны І. А. Серыкаву.

Літаратура

Козенка, М. А. Серыкаў Іван Арцёмавіч // Беларускі фальклор: энцыклапедыя: у 2 т. / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Т. 2 : Л ― Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2006—828 с.: іл., партр. — ISBN 985-11-0366-7

Спасылкі Серыкаў Іван Арцёмавіч (1919—1997) // Магілёўская абласная бібліятэка В Витебске смотр-конкурс собрал 40 хореографических коллективов области // БелТА Варвара ЮРКЕВИЧ «Лукомльскія скокі» в Витебске // Газета «Чырвоны прамень» Сериков Иван Артемьевич // Праект «Память народа»

Катэгорыя:Постаці Беларускай дзяржаўнай філармоніі Катэгорыя:Танцоры СССР Катэгорыя:Танцоўшчыкі Беларусі Катэгорыя:Балетмайстры СССР Катэгорыя:Балетмайстры Беларусі Катэгорыя:Рэжысёры СССР Катэгорыя:Рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чэрыкаўскім раёне