Юрый Леанідавіч Барэ́йша () — беларускі гісторык, нумізмат. Спецыяліст у галіне нумізматыкі Вялікага Княства Літоўскага XIV — сярэдзіны XVI стагоддзяў.

Нарадзіўся ў 1970 годзе. Скончыў у 1994 годзе гістарычны факультэт БДУ. Даследуе гісторыю Вялікага Княства Літоўскага XIV—XVI стагоддзяў, гісторыю эліт, сярэднявечную генеалогію, геральдыку і нумізматыку, гісторыю праваслаўнай царквы.

Бібліяграфія Пра скарб з-пад вёскі Літва, паходжанне і вотчыну Брáташычаў-Зяновічаў. — Мінск: «Энэргапрэс», 2025. — 408 с., іл. ISBN 978-985-7298-77-8 Княжанне Дзмітрыя-Карыбута ў Новагарадку (1382—1393 гг.) па сведчаннях прасапаграфіі і нумізматыкі. — Мінск, 2021. О хронологии правления князей в Полоцке во второй половине XIII в: несколько замечаний и уточнений в связи с новым изданием «Полоцких грамот». — Минск, 2018. Волынские монеты Федора Любартовича в свете кладовых данных и реконструкции символики Галицко-Волынского государства. --Минск, 2015. Мсціслаўскі манетны двор Алелькавічаў — Бельскіх «Пісараўшчына» вясны 1482 г.: хроніка змовы 1480—1482 гг. па нумізматычных матэрыялах. — Мінск, 2010.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Нумізматы Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага