Факультэт гісторыі і сацыялогіі ГрДУ імя Янкі Купалы — колішні факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Існаваў у 1954—2013 гадах.

Гісторыя Гістарычны факультэт Гродзенскага педінстытута адкрыты ў 1954 годзе. У сувязі з пераходам Гродзенскага педінстытута на 5-гадовы тэрмін навучання, загадам Міністэрства асветы БССР быў створаны гісторыка-філалагічны факультэт з аддзяленнямі гісторыі, беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры. У 1960 годзе ўсе факультэты інстытута перайшлі на 4-гадовы тэрмін навучання, гісторыка-філалагічны факультэт быў падзелены на гістарычны факультэт і філалагічны факультэт. У 1967 годзе гістарычны факультэт быў ператвораны ў гісторыка-педагагічны з 5-гадовым тэрмінам навучання. З 1979 года зноў гістарычны факультэт. У 1994 годзе на базе гістарычнага факультэта і кафедры беларускай культуры створаны факультэт гісторыі і культуры. У 2001 годзе факультэт гісторыі і культуры зноў перайменаваны ў гістарычны факультэт. З 2007 года — факультэт гісторыі і сацыялогіі.

У 2013 годзе шляхам аб’яднання факультэта гісторыі і сацыялогіі, факультэта турызму і сэрвісу, кафедры журналістыкі і кафедры лінгвістыкі і міжкультурных камунікацый філалагічнага факультэта створаны факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму.

Спецыяльнасці ў 2007 годзеФакультет Истории и Социологии " Факультет " Специальности 1-21 03 01 Гісторыя 1-23 01 13 Гісторыка-архівазнаўства 1-02 01 02-04 Гісторыя. Замежная мова 1-23 01 05 Сацыялогія

Кафедры ў 2012 годзеФакультет Истории и Социологии " Кафедры Археалогіі і этналогіі Усеагульнай гісторыі Гісторыі славянскіх дзяржаў Гісторыі Беларусі Сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін

Дэканы Аляксандр Міхайлавіч Сапожнікаў (1954—1956)ДЕКАНЫ ФАКУЛЬТЕТА Васіль Паўлавіч Казлоў (1956—1958, 1963—1967) Антон Антонавіч Гаеўскі (1958—1959) Уладзімір Антонавіч Нядзелька (1959—1963) Аляксей Пракопавіч Аўчыннікаў (1967—1970) Якаў Навумавіч Мараш (1970—1973)Мараш, Якаў Навумавіч (доктар гістарычных навук ; 1917—1990) Міхаіл Васільевіч Жарскі (1973—1979)Жарскі, Міхаіл Васільевіч (кандыдат гістарычных навук ; 1930—2004) Валерый Мікалаевіч Чарапіца (1979—1995) Іван Платонавіч Крэнь (1995—2001) Аляксандр Мікалаевіч Нечухрын (2001—2006) Эдмунд Станіслававіч Ярмусік (2006—2013)

Крыніцы

Гісторыі і сацыялогіі ГрДУ Катэгорыя:З’явіліся ў 1954 годзе Катэгорыя:1954 год у Гродне Катэгорыя:Зніклі ў 2013 годзе