Ганна Аляксандраўна Бідная (нар. ) — беларускі вучоны, гісторык, выкладчык. Спецыялістка па гістарычнай думцы Вялікага Княства Літоўскага другой паловы XVI — пачатку XVII стагоддзяў. Кандыдат гістарычных навук (2009).
Біяграфія Нарадзілася года.
Скончыла ў 1999 годзе філалагічны факультэт ГрДУ імя Я. Купалы па спецыяльнасці «класічныя мовы і антычная літаратура», у 2007 годзе — аспірантуру пры кафедры ўсеагульнай гісторыі ГрДУ імя Я. Купалы. Абараніла ў 2009 годзе кандыдацкую дысертацыю «Генезіс гістарычнай навукі ў Вялікім Княстве Літоўскім і фарміраванне гістарычнай свядомасці грамадства (XVI — пачатак XVII стст.)».
З 1999 года працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы: лабарантка, выкладчыца кафедры класічнай філалогіі, выкладчыца кафедры англійскай філалогіі, выкладчыца кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства, начальніца аддзела па працы з замежнымі студэнтамі і акадэмічнай мабільнасці Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі.
Навуковая дзейнасць Вывучае класічную філалогію, неалатыністыку, гістарычныя творы Вялікага Княства Літоўскага XVI — пачатку XVII стагоддзяў, сярэднявечную гістарыяграфію Беларусі.
Бібліяграфія Народы и культуры славянского мира Восточной Европы в исторической ретроспективе (Беларусь, Украина, Россия, Польша): [сборник научных статей, посвященный 70-летию профессора, доктора исторических наук Д. В. Карева]. Гродно, 2020. Беларусь, Расія, Украіна: дыялог народаў і культур: зборнік навуковых артыкулаў. Гродна, 2013.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага