Мінатор-Сэрвіс — беларускае прадпрыемства, размешчанае ў г. Мінск. Займаецца распрацоўкай, вытворчасцю, мадэрнізацыяй, рамонтам і абслугоўваннем баявых гусенічных машын, а таксама пастаўкай запасных частак для апошніх. Адно з вядучых прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу краіны.

Сярод найбольш вядомай прадукцыі — гусенічныя машыны 2Т Сталкер і ТГМ 3Т, а таксама бронеўтамабіль «Віцім».

З-за ўварвання Расіі ва Украіну, прадпрыемства знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі Еўрасаюза і шэрагу іншых краін.

Паводле звестак Беларускага расследавальніцкага цэнтра, з 2022 па 2025 «Мінатор-Сэрвіс» паставіў расійскім абаронным кампаніям камплектуючых, якія могуць выкарыстоўвацца ў вытворчасці ваеннай тэхнікі, амаль на 1,2 млн долараў.

Катэгорыя:Прадпрыемствы Мінска Катэгорыя:Вытворцы ўзбраенняў Катэгорыя:Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў Чорным спісе ЕС