Стры́нгер ( ад string звязка, шнур, строчка, прывязваць, змацоўваць) — падоўжны элемент набору корпуса судна у выглядзе ліставой або профільнай (таўровай) бэлькі.
Стрынгеры бываюць днішчавымі, скулавымі, палубнымі і бартавымі. Прымаюць удзел у забеспячэнні трываласці корпуса карабля. Пры падоўжнай сістэме набору корпуса з’яўляюцца бэлькамі галоўнага кірунку, пры папярочнай — крыжаванымі сувязямі.
Днішчавы стрынгер — суцэльная або разрэзаная бэлька: ліставая ў адзінарным дне, профільная — у двайным дне.
Скулавы стрынгер — ліставая непранікальная бэлька, якая абмяжоўвае двайное дно ў раёне скулы.
Бартавы стрынгер — профільная або ліставая бэлька, якая злучаецца з абшыўкай бартоў і шпангоўтамі.
Палубны стрынгер — патоўшчаны крайні пояс палубнага насцілу, які прымыкае да борта.
Гл. таксама Стрынгер (авіяцыя)
Крыніцы
Літаратура
Большая морская энциклопедия [Электронный ресурс]. — Москва : Новый диск : Gers Co, 2006. — 1 Электрон. опт. диск (CD) : зв., цв.; 12 см.
ГОСТ 13641-80. Элементы металлического корпуса надводных кораблей и судов конструктивные. Термины и определения.
Спасылкі § 26. Системы набора корпуса судна // Военно-морской портал (Mil.Press FLOT)
Катэгорыя:Дэталі караблёў