«Вадаправодчык» () — аўстралійскі трылер 1979 года рэжысёра Пітэра Уіра. Галоўныя ролі выканалі і .

Сюжэт Джыл Каўпер працуе над кандыдацкай дысертацыяй па антрапалогіі, аддаючы перавагу рабіць гэта дома, у цішыні і самоце. Аднак нечакана яе самоту парушае дзіўны чалавек, які назваўся вадаправодчыкам па імені Макс. Напачатку ён паводзіць сябе стрымана, але неўзабаве пачынае праяўляць бесцырымоннасць, якая дастаўляе дыскамфорт Джыл. Хвілінная праца зацягваецца на гадзіны, дні, тыдні, а вадаправодчык пачынае ўжо па-сапраўднаму палохаць Джыл сваімі выхадкамі. Тым часам муж Джыл, яе найлепшая сяброўка і іншыя жыхары дома лічаць Макса слаўным хлопцам, які выдатна знаходзіць агульную мову з навакольнымі. Сантэхнічныя працы аднак не прасоўваюцца, а частыя візіты Макса канчаткова выводзяць Джыл з сябе, пазбаўляючы душэўнай раўнавагі і пачуцця бяспекі. І Джыл даводзіцца ўзяць сітуацыю ў свае рукі.

Акцёрскі склад — Джыл Каўпер — вадаправодчык Макс — доктар Браян Каўпер — Мэг — Дэвід Медавой Ёмі Абіудан — доктар Мату Беверлі Робертс — доктар Джапары Брус Розен — доктар Дон Фелдэр

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы-трылеры 1979 года Катэгорыя:Фільмы Аўстраліі 1979 года Катэгорыя:Фільмы-трылеры Аўстраліі Катэгорыя:Тэлевізійныя фільмы Аўстраліі Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Пітэра Уіра