Таццяна Пятроўна Казакова (нар. , Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі філолаг, гісторык літаратуры. Спецыяліст па дзейнасці Рыгора Цамблака ў Вялікім Княстве Літоўскім і яго творчай спадчыне. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт.
Біяграфія Нарадзілася ў 1958 годзе. Працавала на філалагічным факультэце БДУ: загадчыца, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры.
Навуковая дзейнасць Напрамкі даследаванняў: хрысціянская духоўная спадчына ў беларускай літаратуры Сярэдневякоўя, паэтыка старажытнай беларускай літаратуры, праблемы параўнальна-гістарычнага літаратуразнаўства.
Бібліяграфія Грыгорый Цамблак: царкоўны дзеяч і пісьменнік. Мінск, 2008.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Літаратуразнаўцы СССР Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Філолагі СССР Катэгорыя:Філолагі Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі літаратуры Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага