Graellsia isabellaeО. О. Кагало та Б. Г. Проць. ОСЕЛИЩНА КОНЦЕПЦІЯ ЗБЕРЕЖЕННЯ БІОРІЗНОМАНІТТЯ: БАЗОВІ ДОКУМЕНТИ ЄВРОПЕЙСЬКОГО СОЮЗУ : — Львів, 2012. — С. 55 (Graellsia isabellae) — від матылькоў сямейства .

Назва Від названы ў гонар іспанскай каралевы Ізабелы II. Род Graellsia ушаноўвае першаадкрывальніка віду, іспанскага натураліста (1809—1898).

Распаўсюджанне Від распаўсюджаны ў горных раёнах Цэнтральнай і Паўночнай Іспаніі і на поўдні Францыі. З 1987 года назіраецца ў гарах на паўднёвым усходзе Францыі, куды, магчыма, быў завезены людзьмі. Засяляюць старыя сасновыя лясы на вышыні ад 500 да 1800 метраў над узроўнем мора.

Апісанне Размах крылаў самцоў 65—90 мм, самак — 70—100 мм. Выгадаваныя ў інсектарыях асобіны звычайна адрозніваюцца меншымі памерамі. Пярэднія крылы трохвугольнай формы, з серпападобнай вяршыняй. Заднія крылы з лірападобнымі выцягнутымі анальнымі вугламі ў выглядзе хвастоў, якія падтрымліваюцца падоўжанымі і выгнутымі жылкамі M3, Cu1, Cu2 і A2. «Хвосцікі» на задніх крылах самкі карацей, чым у самца. Асноўны фон крылаў аднатонны светлы зялёны. Жылкі крылаў ружавата-карычневыя. Вочкі на крылах празрыстыя ў сярэдзіне, звонку з кругам чорнага, жоўтага, чырвонага і сіняватага колеру. Вусікі двухбакова-пёрыстыя.

Спосаб жыцця Вусені харчуюцца ігліцай некаторых відаў соснаў, галоўным чынам , і .

Матылі лётаюць у канцы красавіка — у пачатку мая. Пасля спарвання самка адкладае ад 100 да 150 яек на ігліцу хвоі. Лічынкі вылупляюцца праз 1-2 тыдні і пачынаюць есці самую жорсткую ігліцу. Прыкладна праз паўтара месяца вусені спускаюцца з дрэва і акукляюцца ў зямлі. Кукалкі ў кокане зімуюць да наступнай вясны.

Крыніцы

Спасылкі «Actias isabellae (Graells, 1849)». Moths and Butterflies of Europe and North Africa. «06791 Actias isabellae (Graells, 1849) — Isabellaspinner». Lepiforum e.V.

Катэгорыя:Насякомыя Еўропы Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1849 годзе Катэгорыя:Паўлінавочкі Катэгорыя:Таксоны жывёл, названыя ў гонар людзей