Вальварыела шаўкавістая (Volvariella bombycina) — від грыбоў роду сямейства .
Апісанне Капялюшык 7-18 см у дыяметры, у маладых асобнікаў у форме званочка, затым плоска-выпуклы, сухі, ад белага да светла-вохрыста-карычневага колеру, з густымі, прыціснутымі, радыяльна размешчанымі кудзелістымі лускавінкамі, з бялёсым або жаўтлявым адценнем.
Пласцінкі свабодныя, у маладых грыбоў белыя, затым ружаватыя.
Ножка 7-19 см даўжынёй і 1-2 см дыяметрам, цыліндрычная, бялёсая, у аснове з вялікай, шырокай, мешкаватай вольвай бруднага бела-жоўтага або карычневага колеру.
Мае прыемны смак і пах.
Споравы парашок ружовы. Споры ружаватыя, эліпсоідныя, гладкія.
Распаўсюджанне і экалогія
Гэта рэдкі, але шырока распаўсюджаны від, які сустракаецца ў Азіі, Аўстраліі, Еўропе, Паўночнай Амерыцы і краінах Карыбскага басейна. Сустракаецца летам і восенню ў лісцевых і змешаных лясах, парках і г. д., на жывых і адмерлых ствалах лісцевых дрэў.
Літаратура
G. J. Krieglsteiner, A. Gminder: Die Großpilze Baden-Württembergs. Band 4, S. 277; Verlag Eugen Ulmer, Stuttgart 2003, ISBN 3-8001-3281-8 J. Breitenbach, F. Kränzlin: Pilze der Schweiz, Band 4. Verlag Mykologia, Luzern 1995, ISBN 3-85604-040-4
Катэгорыя:Грыбы Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Грыбы Еўропы Катэгорыя:Грыбы Аўстраліі Катэгорыя:Грыбы Азіі Катэгорыя:Плютэевыя