Гунванфу (), Палац князя Гуна — у раёне Пекін, сталіца КНР. Сёння на яго тэрыторыі знаходзіцца адкрыты для прагулак парк, а таксама дзейнічаюць музей і тэатр.

Гісторыя Гунванфу Палац быў пабудаваны ў 1776 годзе для знакамітага імператара Цяньлуна (Дынастыя Цын) — усёмагутнага Хэшэня. Гэта быў самы буйны княскі палац таго часу, па сваім маштабе ён саступаў толькі імператарскаму палацу Гугун. Агульная плошча комплексу — 60 тысяч м². На яго тэрыторыі размешчана больш за 30 архітэктурных ансамбляў, выкананых у розных стылях.

Пасля смерці першага ўладальніка палаца яго заступніка-імператара абвінавацілі ў карупцыі і казнакрадстве, палац быў канфіскаваны і перайшоў да Айсіньгёро Юнліня, які насіў тытул «удзельны князь Цын» (庆郡王, Цын-Цзюньван). Калі яго ўнук, Айсіньгёро Ікуан, быў паніжаны ў тытуле да «бэйлэ», то палац быў канфіскаваны унутраным сакратарыятам, і перададзены Айсіньгёро Ісіню, які меў тытул «вялікі князь Гун» (恭亲王, Гун-цыньван). З таго часу рэзідэнцыя і набыла сваю сучасную назву.

У 1982 годзе Гунванфу быў уключаны ў рэестр дзяржаўнай культурнай спадчыны Кітая.

У 1996 годзе для наведвання публікі быў адкрыты парк, а ў 2008 — увесь комплекс.

Галерэя

Музей У 2005 было прынята рашэнне аб ператварэнні Гунванфу ў музей княжацкіх палацаў. На той момант у Гунванфу практычна не захаваліся карціны, каліграфічныя працы і іншыя прадметы інтэр’еру з часоў княжацкай рэзідэнцыі. Шмат што было распрададзена за мяжу ў розныя гады, таму для стварэння музея прыйшлося закупляць антыкварныя прадметы. Частка экспанатаў была атрымана ў дар.

Для аднаўлення выгляду палаца былі выкарыстаны захаваныя ў бібліятэцы Політэхнічнага універсітэта Цынхуа матэрыялы і карціны, якія распавядаюць аб планіроўцы рэзідэнцыі Гунванфу. Значная частка гэтых матэрыялаў была складзена вядомым архітэктарам і яго калегамі.

Адрэстаўраваны палац быў адкрыты як музей 24 жніўня 2008 года.

Тэатр Будынак тэатра знаходзіцца на адной з трох асноўных восяў планіроўкі комплексу — усходняй. Яго плошча складае 685 м². Будаўнічым матэрыялам паслужыла дрэва.

У паўднёвай частцы будынка размешчаны памост, паміж якім і шырмай з самшыту знаходзіцца сцэна. Сцены і столь пакрытыя роспісам з арнаментам гліцыніі, шырма ўпрыгожана гравюрай, падлога пакрыта квадратнымі пліткамі.

Зала разлічана на 200 месцаў. Тут праходзяць спектаклі , выступленні артыстаў кітайскага цырка і іншыя мерапрыемствы. Падчас спектакляў дзяўчыны ў касцюмах, стылізаваных пад часы дынастыі Цын, падносяць гасцям чай, дэсерты, закускі.

Спасылкі Афіцыйны сайт комплексу Гунванфу.

Катэгорыя:Архітэктура Пекіна Катэгорыя:Палацы Кітая Катэгорыя:Музеі Пекіна