Мікалай Міхайлавіч Рагашчук (нар. , Пінск, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Нарадзіўся 22 красавіка 1979 года ў ПінскуПоздравляем Николая Михайловича Рогащука с днём рождения!.

У 2003 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Эканамічная кібернетыка»Рогащук Николай Михайлович, пазней скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў рабочым будаўнічай брыгады Пінскай зверагаспадаркі ў в. Малатковічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. З 2003 года працаваў інжынерам-праграмістам Брэсцкага рэгіянальнага аддзела інфармацыйна-тэхнічнага цэнтра ААТ «Палессетэхінфарматыка» у г. Пінск. У 2003—2013 гадах працаваў на розных пасадах у Брэсцкім абласным тэрытарыяльным фондзе дзяржаўнай маёмасці: спецыялістам першай катэгорыі аддзелаў рэфармавання дзяржаўнай уласнасці і правядзення аўкцыёнаў і конкурсаў; вядучым спецыялістам аддзела ўладальніцкага нагляду, галоўным спецыялістам, намеснікам начальніка аддзела кантролю за выкарыстаннем дзяржаўнай маёмасці; начальнікам аддзела ўліку, аналізу выкарыстання маёмасці і арэндных адносін; першым намеснікам дырэктара фонду.

У 2013—2016 гадах — намеснік дырэктара Мінскага гарадскога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці. У 2016—2018 гадах працаваў старшынёй камітэта эканомікі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. У 2018 годзе прызначаны намеснікам старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

З 5 красавіка 2021 годаЛукашэнка назначыў новых памочнікаў — інспектараў па Мінскай і Гомельскай абласцях па 14 верасня 2022 годаУказ Президента Республики Беларусь от 14 сентября 2022 года № 325 «О Н. М. Рогащуке» працаваў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Гомельскай вобласці.

14 верасня 2022 года прызначаны намеснікам Кіраўніка справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з прысваеннем вышэйшага класа дзяржаўнага служачага.

22 мая 2025 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у ГрузііМікалай Рагашчук назначаны паслом Беларусі ў Грузіі.

З’яўляецца старшынёй Мінскага абласнога аддзялення Беларускай федэрацыі баскетбола.

Міжнародныя санкцыі 25 лютага 2022 года ўключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза за садзейнічанне расійскай агрэсіі супраць Украіны; да санкцый ЕС далучылася Швейцарыя. У лютым таго ж года Рагашчука дадалі ў санкцыйны спіс Вялікабрытаніі, у лістападзе — ў санкцыйны спіс Канады.

Крыніцы

Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Гомельскай вобласці Катэгорыя:Намеснікі старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Грузіі Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС