Януш Сяткоўскі (, 5 сакавіка 1929, Варшава) — мовазнаўца, славіст.
Біяграфія У 1950—1956 і 1982—1999 гадах навуковы супрацоўнік Варшаўскага ўніверсітэта. У 1993—1999 гадах дырэктар Інстытута славянскай філалогіі)Гісторыя, Instytut Slawistyki PAN. У 1977—1981 гадах дырэктар Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук. З 1972 прафесар; з 1982 года — член Варшаўскага навуковага таварыства.
Навуковая дзейнасць Займаецца ў галіне гістарычнай граматыкі, а таксама польскай і чэшскай дыялекталогіі, гісторыі польскай і чэшскай моў, польска-чэшскіх і польска-нямецкіх моўных кантактаў, балгарскай мовы.
Грамадская пазіцыя 23 жніўня 1980 года далучыўся да звароту 64 навукоўцаў, пісьменнікаў і журналістаў да камуністычных уладаў патрабуючы распачаць дыялог са страйкуючымі рабочыміApel (дакумент KSS KOR, Архіў апазіцыі IV/04.05.43 [b.n.s]).
Узнагароды 20 лютага 1998 года ўзнагароджаны славацкім ордэнам Двайнога Белага Крыжа 3-й ступені Štátne vyznamenania udelené v rokoch 1993—1998, Сайт прэзідэнта Славакіі, у тым жа годзе атрымаў званне доктара honoris causa Карлавага ўніверсітэта ў ПразеUniverzita Karlova — Čestné doktoráty.
Працы Dialekt czeski okolicy Kudowy (tom 1-2 1962) Bohemizmy fonetyczne w języku polskim (tom 1-2 1965—1970) Gesta Romanorum linguae polonicae (1543) (1986) Slawizmy w utworach śląskich Horsta Bienka (1995) Czesko-polskie kontakty językowe (1996) Słownik czesko-polski (1991, wyd. 2 poprawione 2002, współautor) Obce nazwy geograficzne w języku czeskim i polskim (2006) Słowiańskie nazwy części ciała w historii i dialektach (2012)
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Варшаве Катэгорыя:Славісты Польшчы Катэгорыя:мовазнаўцы Польшчы Катэгорыя:Члены Варшаўскага навуковага таварыства