Clathrus archeri — грыб сямейства . Карэнны від на мацерыковай частцы Аўстраліі і Тасманіі, а ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы ён інтрадукаваны. У мовах краін, дзе расце гэты грыб, яго назва асацыюецца з васьміногам (), каракаціцай (, ) ці ж з кветкай (, , ). Грыб сустракаецца ў Заходняй Украіне. Занесены ў Чырвоную кнігу Украіны.

Апісанне Маладыя пладовыя целы груша- або яйцападобныя, 3—5 см у дыяметры, пакрытыя белым перыдыем. У маладым узросце (на стадыі яйца) грыб можна зблытаць з , ад якой ён адрозніваецца чырвонымі рызаморфамі, а таксама ружовымі сасудамі ў разрэзе. З часам рецептакул раздзірае абалонку, і прарастае ў выглядзе 4—6 лопасцяў. Лопасці першапачаткова злучаныя пры вяршыні, але хутка раз’ядноўваюцца і рассцілаюцца, з прычыны чаго грыб набывае зоркападобны выгляд, нагадваючы кветку дыяметрам 10—15 см. Дарослы грыб мае моцны, непрыемны пах падлы, што прыцягвае насякомых, якія дапамагаюць распаўсюджваць споры. Споры 6,5 × 3 мкм, вузкацыліндрычныя. Споравы парашок аліўкавага колеру.

Экалогія і распаўсюджанне Clathrus archeri — сапратроф. Расце на кіслых глебах у лісцевых і змешаных лясах. Зрэдку сустракаецца на лугах ці ў парках. Пладовыя целы фармуе з ліпеня да верасня.

Крыніцы

Літаратура Arora D., Burk WR. 1982. Clathrus archeri, a stinkhorn new to North America. Mycologia 74:501-504.

Спасылкі Атлас грыбоў Польшчы Грыбы Калужскай вобласці Clathrus archeri ў Чырвонай кнізе Украіны

Катэгорыя:Грыбы Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Грыбы Еўропы Катэгорыя:Грыбы Аўстраліі Катэгорыя:Фаляльныя