Серафі́н Ко́рчак-Міхале́ўскі (; 18 мая 1923, Брэст-над-Бугам — 15 студзеня 2006, Варшава) — беларускі і польскі філосаф, філолаг, паэт.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і прадстаўнікоў старога шляхецкага роду. Дзяцінства правёў у вёсцы Росахі (цяпер Пружанскі раён). Скончыў у 1939 годзе польскую гімназію імя Адама Міцкевіча, а ў 1941 годзе — беларускую сярэднюю школу № 1 у Пружанах.
У 1941 сям’я вывезеная ў Сібір, дзе Серафін паступіў у Новасібірскі педагагічны інстытут, займаўся германскімі мовамі. З 1943 — на службе ў Войску Польскім, скончыў афіцэрскую артылерыйскую школу ў Кастраме. Камандаваў батарэяй у складзе . Удзельнічаў у вызваленні Варшавы, баях пад Берлінам. Тройчы быў паранены, стаў інвалідам. Узнагароджаны ордэнам Віртуці Мілітары, медалямі.
Пасля вайны навучаўся ва ўніверсітэтах Лодзі, Уроцлава, Варшавы. Атрымаў дыпломы магістра па філасофіі і англійскай філалогіі. Працаваў навуковым супрацоўнікам у Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве, у Інстытуце матэматычных лічбавых машын, у бібліятэцы Акадэміі навук, у рэдакцыі футуралогіі.
Рукапакладзены ў дыяканы, парафіянін варшаўскае праваслаўнае .
Дзейнасць Займаўся навукова-даследчай дзейнасцю ў галіне філасофіі, рэлігіі, філалогіі.
Напісаў тэарэтычную працу «Уводзіны да трансцэндэнтальнай медытацыі» і каля дзесяці навуковых рэфератаў, прысвечаных рэлігійна-філасофскаму вучэнню старажытнай Індыі — ёзе. У Варшаўскім універсітэце наладзіў дзве першыя ў Еўропе выстаўкі, прысвечаныя вучэнню ёгі.
Яму належыць тлумачэнне дагмата пра Святую Тройцу і тэадыцэю, устанаўленне сапраўднага аблічча Багародзіцы і Збавіцеля. Серафін Міхалеўскі пераклаў на польскую мову праваслаўную імшу святога Яна Златавуснага.
Аўтар шматлікіх прац па лінгвістыцы. Склаў два санскрыцка-польскія слоўнікі, селектыўную біяграфію па 900 мовах (слоўнікі і граматыкі), бібліяграфію караімскіх кніг. Распрацаваў праект рэформы кітайскага іерагліфічнага пісьма. Афіцыйна засведчанае яго валоданне 17 мовамі.
Выдаў некалькі зборнікаў уласных афарызмаў на польскай мове. Болей, аднак, вядомы ў Польшчы як паэт. Уваходзіў у Міжнароднае таварыства паэтаў (). Паэтычныя творы друкаваліся на англійскай, беларускай, польскай мовах у перыядычных выданнях Варшавы, штотыднёвіку беларусаў Польшчы «Ніва», самвыдаце («Бельскі гостінець», «Białowieżanin») і на радзіме паэта, у пружанскай газеце «Раённыя будні». У Музеі славутых паэтаў () адна з экспазіцый прысвечаная Серафіну Міхалеўскаму.
Сям’я Меў брата Ежы (? — 1989, Польшча) і сястру Варвару (жыла і памерла ў Пружанах).
Спасылкі Беларусы ў свеце Цытаты Серафіна Корчак-Міхалеўскага
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Брэсце Катэгорыя:Навучэнцы гімназіі імя Адама Міцкевіча (Пружаны) Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Катэгорыя:філолагі Польшчы Катэгорыя:Філосафы Польшчы Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Сасланыя ў Сібір Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Памерлі ў Варшаве Катэгорыя:Паліглоты