Стэнатэ́рмныя аргані́змы (ад  — вузкі і  — цеплата) — жывыя арганізмы, расліны і жывёлы, прыстасаваныя да жыцця ў пэўным вузкім інтэрвале тэмператур асяроддзя і не выносяць іх рэзкіх ваганняў.

Адрозніваюць цеплалюбівыя формы (тэрмафілы) і холадалюбівыя (крыяфілы). Да тэрмафілаў (жывуць толькі пры адносна высокай тэмпературы, звычайна не ніжэй 20 °C) належаць, напрыклад, рыфаўтваральныя каралавыя паліпы, шэраг відаў насякомых, большасць паўзуноў і зенаводных, трапічныя расліны. Крыяфілы жывуць пры больш нізкай тэмпературы асяроддзя (часам блізкай да 0 °C). Да іх адносяцца, напрыклад, арктычныя ракападобныя, ласасёвыя рыбы, белы мядзведзь, некаторыя віды цюленяў, кустовая бяроза, некаторыя імхі і лішайнікі.

Стэнатэрмныя арганізмы проціпастаўляюцца эўрытэрмным арганізмам.

Гл. таксама Стэнабіёнты

Крыніцы

Літаратура

Стенотермные организмы, стенотермобионты // Экологический энциклопедический словарь / И. И. Дедю; [Предисл. В. Д. Фёдорова]. — Кишинёв: Гл. ред. Молдавской сововетской энциклопедии, 1989. — 406 с.: ил.; 24 см. — ISBN 5-88550-006-1 (В пер.) (руск.) Важнейшие абиотические факторы и адаптации к ним организмов. Температура. // Степановских А. С. Экология. Учебник для вузов — М.: ЮНИТИ-ДАНА, 2001. — 703 с. Пушкарь В. С., Майоров И. С. ЭКОЛОГИЯ: Учебное пособие. — Владивосток: Изд-во ВГУЭС, 2003. — 188 с. — 450 экз.

Спасылкі Лекция «Естественнонаучные аспекты экологии» // Городской методический центр Департамента образования и науки города Москвы Стенотермные животные // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru Экологические факторы животного мира // Азербайджанскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт

Катэгорыя:Групы арганізмаў Катэгорыя:Адаптацыя Катэгорыя:Экалагічныя тэрміны