У перыяд ваеннага канфлікту 2001 года паміж уладамі Македоніі і албанскімі паўстанцамі Украіна пастаўляла баявыя верталёты (Мі-8 і Мі-24) і самалёты (Су-25) для ўрадавай арміі. Акрамя таго, паступалі паведамленні аб непасрэдным удзеле ўкраінскіх пілотаў. Ваенная падтрымка Кіева выклікала незадаволенасць краін Захаду.

Гісторыя З пачаткам баявых дзеянняў саюзнікі македонскага ўрада ў асобе краін НАТА абмежаваліся толькі ваеннымі саветнікамі. Аднак урадавым сілам патрабавалася зброя. Ваенную тэхніку далі Грэцыя, Балгарыя і Украіна. У сваю чаргу Югаславія пастаўляла стралковую зброю і боепрыпасы.

У сакавіку 2001 года ў Македонію пачало паступаць украінскае ўзбраенне. Уся тэхніка перадавалася на падставе двухбаковага дагавора аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве па льготных цэнах. Пастаўкі ўзбраенняў выклікалі незадаволенасць у ЗША і НАТА. 25 ліпеня ў Кіеве праходзіць сустрэча Прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы з саветніцай прэзідэнта ЗША па нацбяспецы Кандалізай Райс. Амерыканскі бок патрабаваў спыніць ваенную падтрымку Македоніі. Аднак Кучма адмовіўся падпарадкоўвацца. Ужо праз два тыдні Украіна адпраўляе ў Македонію балгарскія 30 танкаў і 20 БТР, мадэрнізаваных на сваіх заводах. Заходняя прэса пісала, што ўрадавымі верталётамі і самалётамі кіруюць украінскія пілоты.

Самі албанскія баевікі паставіліся да ўзмацнення авіяцыі праціўніка сур’ёзна і назапасіліся ПЗРК амерыканскай і савецкай вытворчасці.

Авіяпарк Табліца паставак украінскай авіяцыі ў перыяд канфлікту. Сюды не ўключаны пастаўкі 1994 года (чатыры верталёты Мі-17 з нумарамі VAM-301/Z3-HHC, VAM-302/Z3-HHD, VAM-303/Z3-HHE, VAM-304/Z3-HHF, увайшлі ў 301. TRHE) і 28 снежня 2001 года (два Мі-24К з нумарамі VAM-211 і VAM-212)Михаил Жирохов, Александр Заблотский. Воздушная война в Югославии. Часть 3 // Уголок неба : авиационная энциклопедия. — 2004.. ДатапастаўкіБартавынумарКолькасцьЭскадрылляМі-8МТ20 сакавікаVAM-305, VAM-306, VAM-307 і VAM-3084 адзінкі301. TRHEМі-24В23 сакавікаVAM-201 і VAM-2022 адзінкі201. POHE15 красавікаVAM-203 і VAM-2042 адзінкі201. POHE15 чэрвеняVAM-205, VAM-206, VAM-207, VAM-2084 адзінкі201. POHE4 верасняVAM-209 і VAM-2102 адзінкі201. POHEСу-25 (адно месца)20 чэрвеняVAM-121, VAM-122, VAM-1233 адзінкі101. AEСу-25УБ (два месцы)20 чэрвеняVAM-1201 адзінка101. AE Улетку 2022 года стала вядома аб вяртанні ўкраінскаму боку чатырох штурмавікоў Су-25, якія не ляталі з 2004 года. У сакавіку 2023 года кіраўнік Мінабароны Македоніі Славянка Пятроўска заявіла, што дзяржава перадасць Украіне 12 верталётаў, пастаўленых у 2001 годзе, так як машыны «амаль выпрацавалі рэсурс»Северная Македония передаст Украине 12 вертолетов Ми-24.

Пілоты Першыя паведамленні аб удзеле ўкраінцаў у канфлікце з’явіліся ўвечары 23 сакавіка. Амерыканскі канал CNN заявіў, што «ўдар па албанскіх паўстанцах нанеслі расійскія верталёты з украінскімі экіпажамі на борце»Секретная миссия украинцев в Македонии.

Афіцыйны Кіеў рашуча адхіліў такія сцвярджэнні, хоць самі верталётчыкі ў прыватных гутарках пацвярджалі, што зрабілі «пару-тройку баявых вылетаў» за «разумную плату» (сярод такіх — Ігар Шандрыгін). Ускосна факт удзелу ўкраінцаў пацвярджае і тое, што даваенны налёт македонскіх лётчыкаў складаў усяго каля 20 гадзін у год. Акрамя таго, украінскія інструктары заставаліся ў Македоніі яшчэ цягам двух месяцаў. У большасці з іх быў вопыт вайны ў Афганістане.

Замежнікі не толькі выконвалі баявыя аперацыі, але і рыхтавалі македонскіх лётчыкаў.

Баявыя вылеты Упершыню ўкраінская авіяцыя, у прыватнасці Мі-8 і Мі-24, была выкарыстаная блізу Цетава (23 сакавіка) і каля гары Шар Планіна (25 сакавіка). З раніцы 22 чэрвеня па пазіцыях баевікоў вакол Арачынава пачалі працаваць Мі-24. Тут удзел украінскіх верталётчыкаў адыграў адну з найважнейшых роляўВалецкий Олег. СЛАВЯНЕ ПРОТИВ АЛБАНЦЕВ: ВОЙНА В МАКЕДОНИИ // Центр стратегических оценок и прогнозов. — 5 июня 2013.. 23 чэрвеня над полем бою ўпершыню з’явіліся Су-25. Раніцай 10 жніўня чатыры Су-25, восем Мі-24 і чатыры Мі-8МТ падтрымалі сухапутныя часці пры адбіцці варожага наступленне на сяло Радуша і армейскі пост на захад ад Скоп’е. Інтэнсіўныя атакі з паветра працягваліся да 14:00 наступнага дня, прычым упершыню было адзначана прымяненне бомбаў ФАБ-250. Паводле афіцыйных звестак Міністэрства абароны Македоніі страты баевікоў ад дзеянняў авіяцыі склалі не менш за 400 чалавек забітымі і параненымі.

Па ўспамінах украінскіх лётчыкаў, практычна ў кожным вылеце па штурмавікам і верталётам вёўся моцны агонь з зямлі, прычым гэта было не толькі стралковая зброя калібра 7.62-мм, але і буйнакаліберныя кулямёты (12.7-мм) і зеніткі калібраў 20, 23 і 30-мм. Практычна кожны верталёт меў баявыя пашкоджанні. На некаторых, украінскія ж механікі, налічвалі па некалькі дзясяткаў прабоін. Па штурмавіках было здзейснена некалькі пускаў ПЗРК, але самалётам удалося ўхіліцца.

Гл. таксама Удзел украінцаў у эфіопа-эрытрэйскай вайне

Заўвагі

Спасылкі Украинские пилоты вертолетов громят позиции Армии Национального Освобождения в Македонии. (Фотоснимки)

Катэгорыя:Югаслаўскія войны Катэгорыя:Авіяцыя паводле войн