З самага пачатку ваенных дзеянняў у Лівіі немалаважную ролю адыгрывала авіяцыя. У ходзе першай грамадзянскай вайны (2011) ВПС краіны распаліся на праўрадавы і апазіцыйны блокі. Пасля ваеннай інтэрвенцыі краін НАТА авіяцыя ўладаў фактычна была знішчана. Падчас другой грамадзянскай вайны (2014—2020) лівійскія ВПС зноў апынуліся расколатымі паміж двума лагерамі. Паводле некаторай інфармацыі, сярод пілотаў сустракаліся замежныя найміты і ваенныя спецыялісты.
Напярэдадні Перад пачаткам вайны ваенна-паветраныя сілы краіны налічвалі ад 18 000 да 22 000 чалавек асабістага складу і 374 адзінкі лятальных апаратаў. Авіяцыя ў цэлым знаходзіліся ў вельмі дрэнным стане, многія самалёты і верталёты былі няспраўны.
Даныя аб тэхніцы і ўзбраенні ВПС Лівіі на 2009 год паводле часопіса Aviation Week & Space TechnologyAviation Week & Space Technology, 2009 World Military Aircraft Inventory, Libya. МадэльВытворчасцьПрызначэннеЗаўвагіБаявыя самалётыMirage 2000знішчальнікневядомаMirage F1знішчальнік2 адзінкіMirage 5знішчальнікНевядома. Знятыя з узбраення ў 2003 годзе.МіГ-21знішчальнік12 адзінакМіГ-23знішчальнікзнішчальнік-бамбардзіроўшчыквучэбна-баявы75 знішчальнікаў МіГ-23МС, 40 знішчальнікаў-бамбардзіроўшчыкаў МіГ-23БН і 15 вучэбна-баявых МіГ-23УБМіГ-25перахопнік / разведчыкНевядома. Да пачатку вайны самалёты гэтага тыпу былі знятыя з узбраення.Ту-22далёкі бамбардзіроўшчыкДа пачатку вайны на захоўванні заставалася 6 Ту-22Б і 1 Ту-22У.Су-22знішчальнік-бамбардзіроўшчык2 адзінкіСу-24МКфрантавы бамбардзіроўшчык2 адзінкіТранспартныя самалётыАн-26транспартны самалёт10 адзінакАн-32транспартны самалёт8 адзінакАн-72транспартны самалёт4 адзінкі +1 на захоўванніІл-76транспартны самалёт4 адзінкіІл-78запраўшчык1 адзінкаLockheed C-130Hтранспартны самалётДа пачатку грамадзянскай вайны ў 2011 годзе ў добрым стане знаходзілася 4 адзінкі.Raytheon 200Cсамалёт агульнага прызначэння1 адзінкаLet L-410 Turboletсамалёт агульнага прызначэння2 адзінкіНавучальныя самалётыAero Vodochody L-39Z0навучальна-баявы самалёт20 адзінакSIAI-Marchetti SF.260навучальна-баявы самалёт12 адзінакГ-2 Галебнавучальна-баявы10 адзінакВерталётыAérospatiale SA.316Bшматмэтавы верталёт5 адзінакSA.321 Super-Frelonшматмэтавы верталётневядомаМі-8шматмэтавы верталётневядомаМі-14верталёт-амфібіяневядомаМі-24транспартна-баявы верталёт21 адзінкаМі-2навучальны верталётневядомаBoeing CH-47 Chinookцяжкі верталётневядома
Першая вайна
Кадафісты Урадавая авіяцыя была актыўна ўцягнута ў канфлікт яшчэ ў лютым 2011 года, на стадыі вулічных сутыкненняў і беспарадкаў. Самалёты і верталёты ў дадзены перыяд прыцягваліся да авіяўдараў па пратэстоўцах.
Паўстанцы сцвярджалі, што ў лютым збілі знішчальнікі і ўдарныя верталёты над Брэгай і Рас-Лануфам. Яшчэ адзін верталёт прыхільнікаў урада быў збіты ў Місураце з ПЗРК, экіпаж з пяці чалавек выжыў, але трапіў у палон да баевікоў апазіцыі. 2 сакавіка ў баях за Брэгу зенітным агнём збіты Mirage F-1BD. 5 сакавіка таксама зеніткай у раёне Рас-Лануфа знішчаны Су-24МК (загінулі два пілоты), а на наступны дзень там жа — верталёт. Да 7 сакавіка пад Рас-Лануфам страчаныя яшчэ тры самалёты, падчас чаго ў палон меркавана трапілі суданскія і сірыйскія авіятары.
19 сакавіка пачалася ваенная інтэрвенцыя. Па тэрыторыі краіны былі нанесеныя ракетныя і авіяцыйныя ўдары. У ходзе аперацыі 16 адзінак авіяцыі ўладаў знішчаны альбо пашкоджаны. 23 сакавіка камандуючы ВПС Вялікабрытаніі Грэг Бэгвэл заявіў, што ВПС Лівіі як баяздольная арганізацыя больш не існуюць. Нягледзячы на гэта паведамленне, лівійская авіяцыя яшчэ працягвала выконваць баявыя задачы.
7 мая, пасля некалькіх тыдняў поўнай бяздзейнасці, самалёты кадафістаў здзейснілі паспяховы паветраны налёт на склады гаручага ў Місураце.
Паўстанцы Пачынаючы з 21 лютага фіксаваліся выпадкі дэзертырства пілотаў лівійскіх ВПС, прычым разам з баявымі машынамі. Раней, з 17 лютага, у рукі мяцежных атрадаў пачала паступаць авіяцыя, захопленая ў кадафістаў. 23-га чысла апазіцыя ў ходзе першай бітвы за Бенгазі ўзяла пад кантроль авіябазу Бенін разам з тэхнікай"Libia: Mi-25 destruido en Bengasi", Blogger (JPEG) (in Spanish)The Boresight, Blogger, March 2011.
13 сакавіка палкоўнік ВПС Алі Атыя з аэрадрома Мітыга дэзерціраваў і далучыўся да паўстанцаў ПНС. Неўзабаве чатыры лётчыкі перагналі свае Міг-21 да мяцежнікаў на аэрадром Бенгазі.
Былі ўтвораны так званыя Свабодныя ВПС Лівіі ().
Упершыню паўстанцкія ВПС з’явіліся ў паветры 15 сакавіка, калі МіГ-23 і верталёт атакавалі ўрадавыя судны ў раёне горада Адждабія. Па ўсёй бачнасці, менавіта гэтыя ж машыны ў той жа дзень атакавалі ўрадавыя танкі ў тым жа раёне. 17 сакавіка Свабодныя ВПС Лівіі панеслі першую страту: адзін з МіГаў разбіўся ў раёне аэрапорта Беніна. 19-га чысла страчаны МіГ-29УБ, збіты падчас атакі на пазіцыі арміі Муамара Кадафі пад Бенгазі. Лётчык, палкоўнік Махамед Мбарак эль-Акаілі, загінуў.
На працягу сакавіка, да пачатку інтэрвенцыі НАТА, пілоты мяцежнікаў здзейснілі ў агульнай складанасці 38 баявых вылетаў. Дзевяць з гэтых удараў былі нанесены трыма баявымі верталётамі Мі-35 па бранятанкавых калонах Кадафі, якія наступалі на Бенгазі.
9 красавіка кадафісты збілі варожы Мі-25 пад Адждабіяй.
Міжваенны перыяд
20 чэрвеня 2012 года начальнік штаба ВПС ) абвясціў аб пачатку мерапрыемстваў па аднаўленні ваеннай авіяцыі. Разглядалася прапанова аб закупцы Dassault Rafale, Eurofighter Typhoon, F1-Mirage, C-130H Hercules і CH-47 Chinook.
Другая вайна З пачаткам новага вітка супрацьстаяння самалёты эпохі Кадафі былі падзелены паміж двума супрацьлеглымі групоўкамі — урадамі ў Трыпалі (Новы ўсеагульны Нацыянальны кангрэс, а пасля Урад нацыянальнай згоды) і Табруку (Палата прадстаўнікоў). У першыя месяцы другой грамадзянскай вайны бакі здзейснілі абмежаваную колькасць паветраных аперацый.
9 жніўня 2014 года часці Лівійскай нацыянальнай арміі захапілі авіябазу Аль-Ватыя, дзе знаходзілася ад 10 да 12 Су-22, некалькі Мі-25 і Mirage F-1ED, а таксама ўсе запчасткі і ўзбраенне. Страта ваеннага аб’екта падкасіла ВПС трыпалітанскага ўрада. Акрамя таго, база Аль-Ватыя была адносна ацалелай, бо пазбегла поўнага разбурэння падчас інтэрвенцыі ў 2011 годзе, таму што тут захоўваліся выключна спісаныя самалёты, якія не лічыліся пагрозай для замежнай кааліцыі. Да лета 2016 года ў ВПС прыхільнікаў Трыпалі пачаліся сур’ёзныя праблемы з-за недахопу паліва, запчастак і фінансавання.
З 2016 года бакі пачалі актыўна пашыраць свой авіяпарк з дапамогай замежных паставакLibya crisis: Fighting flares on outskirts of Tripoli. BBC. Published 6 April 2019..
Новая хваля актыўнасці авіяцыі адбылася ў сувязі з пачаткам наступлення на Трыпалі 2019—2020 гадоў. У ходзе кампаніі па ўсёй Заходняй Лівіі наносіліся масіраваныя бамбардзіроўкі.
Падчас канфлікту лівійскія самалёты таксама бамбілі пазіцыі баевікоў ІДІЛ, у прыватнасці, у аперацыях па вызваленню гарадоў Сірт (2016)Libyan Jets Strike Sirte while UN Unity Efforts Remain Stalled . Tunisia Live. Published 8 March 2016. Retrieved 6 April 2015. і Дэрна (2018), пры гэтым нясучы значныя стратыLibyan Air Force . Global Security..
Замежны ўдзел У лютым 2011 года крыніцы, афіляваныя з мяцежнікамі і сірыйскай апазіцыяй, сцвярджалі, што ў падаўленні беспарадкаў нібыта ўдзельнічалі пілоты з Сірыі, у той час як лівійскія лётчыкі неаднаразова адмаўляліся падпарадкоўвацца загадам бамбіць пратэстоўцаў, наўмысна скідаючы бомбы ў бязлюдных раёнах.
Амерыканскае разведвальна-аналітычнае агенцтва Stratfor са спасылкай на ўласныя крыніцы распаўсюдзіла інфармацыю аб тым, што ў расправах над апазіцыяй бралі ўдзел лётчыкі з Усходняй Еўропы — Беларусі, Украіны, Сербіі і РумынііБелорусская джамахирия: Полковник Каддафи ищет прибежища в Минске // The New Times : журнал. — № 08 (193). — 7 марта 2011..
Бакі актыўна прыцягвалі замежных пілотаў і падчас другой вайны. Іх удзел у канфлікце быў абумоўлены недахопам кадраў. Лётчыкі, якія змагаліся за Трыпалі, былі як правіла партугальцамі, амерыканцамі, эквадорцамі, туркамі, украінцамі, у той час у самалётах Табрука сядзелі расіяне, егіпцяне і эміратцы.
Для работы па аднаўленні двух самалётаў МіГ-25 і аднаго МіГ-25УБ прыхільнікаў Трыпалі прыцягваліся спецыялісты з Украіны. На працягу 2017—2018 гадоў замежнікі адрамантавалі яшчэ шэраг машын. З дапамогай украінцаў таксама ўдалося вярнуць у строй некалькі асноўных транспартных самалётаў, якія знаходзіліся на захоўванні больш за дзесяць гадоў — адзін CH-130H. Hercules, адзін Ан-32П і адзін Іл-78, усе з якіх кіраваліся суданскімі наймітамі.
Тым часам авіяцыя Лівійскай нацыянальнай арміі праводзіла аднаўленне і мадэрнізацыю за кошт Егіпта і ААЭ.
Галерэя Даваенныя фотаздымкі баявых машын ВПС Лівійскай Джамахірыі, якія ўжываліся ў ходзе ваенных канфліктаў з лютага 2011 года.
Гл. таксама Авіяцыя Кот-д’Івуара падчас грамадзянскай вайны
Заўвагі
Спасылкі "Революционные" ВВС Ливии Долгая война соколов Каддафи Aero L-39 в Ливии Часть 4 — кровавый «Рассвет Ливии»
Катэгорыя:Авіяцыя паводле войн Катэгорыя:Узброеныя сілы Лівіі Катэгорыя:Грамадзянская вайна ў Лівіі Катэгорыя:Старонкі з недагледжанымі перакладамі