Яго́р Аляксе́евіч Гера́сімаў () — беларускі тэнісіст.
Біяграфія Нарадзіўся 11 лістапада 1992 года ў Мінску. Бацька — Аляксей Герасімаў, маці — Валянціна.
Пачаў гуляць у тэніс ва ўзросце шасці гадоў. Першы трэнер — Наталля Валер’еўна Верына. Улюбёнае пакрыццё — хард, улюбёны турнір — Адкрыты чэмпіянат ЗША.
Спартыўная кар’ера
У канцы жніўня 2019 года прайшоў кваліфікацыю Адкрытага чэмпіянату ЗША і ў выніку дабраўся да другога кола. Перамога ў першым коле асноўнай сеткі над паўднёва-афрыканцам Лойдам Харысам стала першай перамогай Герасімава ў асноўнай сетцы турніру Вялікага шлема.
У верасні на Адкрытым чэмпіянаце Санкт-Пецярбурга дайшоў да паўфіналу, дзе прайграў Даніілу Мядзведзеву.
Потым на Адкрытым чэмпіянаце Чэнду дайшоў да чвэрцьфіналу.
У кастрычніку ў Маскве на Кубку Крамля дайшоў да 1/8 фіналу, дзе прайграў у трох сэтах Андрэю Рублёву.
Рэйтынг на канец года Год Адзіночнырэйтынг Парнырэйтынг 2019 98 1 127 2018 157 2017 149 937 2016 297 888 2015 188 357 2014 268 405 2013 253 438 2012 517 634 2011 1 183 878 2010 1 376 1 164
Выступленні на турнірах
Фіналы турніраў ATP у адзіночным разрадзе (1) Легенда Турніры Вялікага шлема (0) Фінал АТР-тура (0) Алімпіяда (0) ATP Мастэрс 1000 (0) АТР 500 (0) АТР 250 (0)
Тытулы папакрыццях Тытулы па месцыправядзенняматчаў турніру Хард (0) Зал (0) Грунт (0+0) Трава (0) Адкрытае паветра (0+0) Дыван (0)
Паражэнні (1) №ДатаТурнірПакрыццёСупернік у фіналеЛік 1. 9 лютага 2020 Пуна, Індыя Хард Іржы Веселы 6-7(2) 7-5 3-6
Асабістае жыццё Жанаты з дзяўчынай па імені Ганна (з 29 кастрычніка 2016 года).
Спасылкі
Катэгорыя:Тэнісісты Беларусі Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года