Ілья́ Уладзі́міравіч Іва́шка () — беларускі прафесійны тэнісіст; пераможца аднаго турніру ATP у адзіночным разрадзе.
Агульная інфармацыя Ва ўзросце пяці гадоў у тэніс Ілью прывёў ягоны бацька — Уладзімір, які займаўся гэтым відам спорту на аматарскім узроўні. Маці завуць Анжэла; ёсць брат — Аляксей. Першы трэнер — Валянціна Ягораўна Ржаных, з якой займаўся да 10 гадоў. Жанаты.
Улюбёнае пакрыццё — хард; улюбёныя турніры — Уімблдан і Адкрыты чэмпіянат ЗША; кумірам у свеце тэніса ў перыяд сталення быў Роджэр Федэрэр.
Спартыўная кар’ера Першай перамогі на турнірах серыі «ф’ючарс» Івашка дасягнуў у кастрычніку 2013 года. У сакавіку 2016 года ён упершыню згуляў за зборную Беларусі ў Кубку Дэвіса. У красавіку ён выйграў два «ф’ючарсы» ва Узбекістане. У ліпені ён дабраўся да фіналу «чэленджара» ў Італіі, дзе саступіў тэнісісту з Украіны Ільі Марчанку з лікам 4:6, 4:6. Напрыканцы лета ён праз кваліфікацыю трапіў на дэбютны турнір серыі Вялікага шлема, згуляўшы на Адкрытым чэмпіянаце ЗША, дзе ён адразу ж саступіў Пабла Карэнья Бусце. Па выніках 2016 года Івашка заняў 179-е месца ў сусветным рэйтынгу.
У чэрвені 2017 года Івашка выйграў першы ў кар’еры «чэленджар», абыйграўшы ў фінале ў Фергане серба Ніколу Мілоевіча — 6:4, 6:3. На турніры ў Марселі ў сярэдзіне лютага 2018 года, прайшоўшы кваліфікацыю, Івашка здолеў прайсці да паўфіналу, дзе прайграў французу Люцы Пую. Падчас турніру Івашка абыйграў Ласла Дзьёры з Сербіі, Стэна Ваўрынку з Швейцарыі і француза Нікаля Маю. У сакавіку ён выйграў «чэленджар» у Кітаі, у фінале абыйграў кітайскага тэнісіста Чжан Цзэ — 6:4, 6:2. У маі ён праз кваліфікацыю трапіў на першы ў кар’еры Ралан Гарос. У першым раундзе яму дастаўся ў супернікі Дамінік Цім, якому Івашка прайграў у трох сэтах. У жніўні Ілья здолеў, пачаўшы з кваліфікацыі, выйсці ў трэці раунд турніру серыі Мастэрс у Таронта. Гэты вынік дазволіў беларускаму тэнісісту ўпершыню падняцца ў топ-100 сусветнага рэйтынгу. У кастрычніку Івашка здолеў выйсці ў чвэрцьфінал зальнага турніру ў Антверпене.
У студзені 2019 года Івашка дайшоў да фіналу турніру серыі «чэленджар» у Канберы (Аўстралія), у якім саступіў паляку Хуберту Хуркачу ў трохсэтавым матчы. На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі дайшоў да другога кола, дзе прайграў іспанцу Пабла Карэнья Бусце ў 3 сэтах. Адзінага чвэрцьфіналу ў асноўным туры 2019 года ён дасягнуў у ліпені на турніры ў Ньюпарце. На Адкрытым чэмпіянаце ЗША прайграў у першым раундзе Танасі Какінакісу ў чатырох сэтах.
На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі 2020 года Івашка здолеў трапіць праз кваліфікацыю ў асноўную сетку, дзе прайграў у першым жа раундзе. Пасля выступлення ў Мельбурне ён здолеў выйсці ў чвэрцьфінал турніру ў Пуне. У кастрычніку ён здолеў выйграць «чэленджар» у Стамбуле. Яшчэ адзін «чэленджар» ён выйграў у лістападзе ў Артызеі.
У красавіку 2021 года Івашка выйшаў у 1/4 фіналу ў Марбелье. На турніры ў Мюнхене яму ўдалося выйсці ў паўфінал, абыйграўшы № 6 у свеце Аляксандра Зверава — 6-7(5), 7-5, 6-3. На Уімблдане Івашка дайшоў да чацвёртага раунда, дзе прайграў італьянцу Матэа Берэціні ў 3 сэтах. На Алімпійскім турніры ў Токіа прадстаўляў Беларусь у двух разрадах. У адзіночным разрадзе ён дайшоў да трэцяга раунда, дзе саступіў японцу Кэю Нісікоры. У парным разрадзе з Ягорам Герасімавым выбыў у першым раундзе, прайграўшы дуэту з Новай Зеландыі.
У жніўні 2021 года на турніры ў Уінстан-Сейлеме Івашка заваяваў свой першы тытул ATP-тура. У 1/4 фіналу ён перайграў бронзавага прызёра Алімпійскіх гульняў у Токіа Пабла Карэнья Бусту з рахункам 7-6(2), 6-3. У фінале ён абыйграў Мікаэля Імера з рахункам 6-0, 6-2. Гэты поспех дазволіў Івашка заняць 53-е месца рэйтынгу. На Адкрытым чэмпіянаце ЗША яму ўдалося прайсці ў трэці раунд.
20 чэрвеня 2022 года падняўся на найвышэйшае ў кар’еры 40-е месца ў рэйтынгу.
На Адкрытым чэмпіянаце ЗША 2022 года Івашка дайшоў да чацвёртага раунда, дзе прайграў італьянцу Яніку Сінеру ў 5 сэтах. Гэта стала паўтарэннем найлепшага дасягнення беларуса на турнірах Вялікага шлема пасля чацвёртага раунда Уімблдану 2021 года.
Рэйтынг на канец года Год Адзіночнырэйтынг Парнырэйтынг202273202148 528 2020 108 1 018 2019 131 2018 91 426 2017 230 598 2016 179 406 2015 355 574 2014 708 1 054 2013 773 1 533T Паводле звестак афіцыйнага сайта ATP на апошні тыдзень года.
Выступленні на турнірах
Фіналы турніраў ATP у адзіночным разрадзе (1)
Перамогі (1) Легенда Турніры Вялікага шлема (0)* Фінал АТР-тура (0) ATP Мастэрс 1000 (0) АТР 500 (0) АТР 250 (1)
Тытулы папакрыццях Тытулы па месцыправядзенняматчаў турніру Хард (1)* Зал (0) Грунт (0) Трава (0) Адкрытае паветра (1) Дыван (0) * колькасць перамог у адзіночным разрадзе.
№ Дата Турнір Пакрыццё Супернік у фінале Лік 1. 29 жніўня 2021 Уінстан-Сейлем, ЗША Хард Мікаэль Імер 6-0 6-2
Фіналы чэленджараў і ф’ючарсаў у адзіночным разрадзе (11)
Перамогі (7) Умоўныя абазначэнні Чэленджары (4+1)* Ф’ючарсы (3+2)
Тытулы папакрыццях Тытулы па месцыправядзенняматчаў турніру Хард (7+3)* Зал (1) Грунт (0) Трава (0) Адкрытае паветра (6+3) Дыван (0+1) * колькасць перамог у адзіночным разрадзе + колькасць перамог у парным разрадзе.
№ДатаТурнірПакрыццёСупернік у фіналеЛік 1. 13 кастрычніка 2013 Шымкент, Казахстан Хард Іван Аніканаў 6-3 7-5 2. 10 красавіка 2016 Каршы, Узбекістан Хард Журабек Карымаў 6-3 1-6 6-1 3. 17 красавіка 2016 Бухара, Узбекістан Хард Тэмур Ісмаілаў 6-1 6-1 4. 25 чэрвеня 2017 Фергана, Узбекістан Хард Нікола Мілоевіч 6-4 6-3 5. 18 сакавіка 2018 Шэньчжэнь, Кітай Хард Чжан Цзэ 6-4 6-2 6. 25 кастрычніка 2020 Стамбул, Турцыя Хард Марцін Кліжан 6-1 6-4 7. 22 лістапада 2020 Артызей, Італія Хард(i) Антуан Аан 6-4 3-6 7-6(3)
Паражэнні (4) №ДатаТурнірПакрыццёСупернік у фіналеЛік 1. 11 студзеня 2015 Швібердынген, Германія Дыван(i) Мік Лескюр 6-2 1-6 2-6 2. 24 мая 2015 Тэгу, Паўднёвая Карэя Хард Даніэль Нгуен 6-3 4-6 3-6 3. 24 ліпеня 2016 Рэканаці, Італія Хард Ілья Марчанка 4-6 4-6 4. 13 студзеня 2019 Канбера, Аўстралія Хард Хуберт Хуркач 4-6 6-4 2-6
Фіналы чэленджараў і ф’ючарсаў у парным разрадзе (5)
Перамогі (3) №ДатаТурнірПакрыццёПартнёрСупернікі ў фіналеЛік 1. 16 жніўня 2015 Мінск, Беларусь Хард Ягор Герасімаў Артур Дубінскі Уладзімір Ужылоўскі 6-3 6-4 2. 21 жніўня 2015 Мінск, Беларусь Хард Ягор Герасімаў Данііл Мядзведзеў Чжан Чжычжэнь 6-1 6-3 3. 14 жніўня 2016 Портараж, Славенія Хард Сяргей Бетаў Таміслаў Драганя Ніно Сердарушыч 1-6 6-3 [10-4]
Паражэнні (2) №ДатаТурнірПакрыццёПартнёрСупернікі ў фіналеЛік 1. 20 красавіка 2014 Чэнду, Кітай Хард Віктар Балуда Гун Маасін Лі Чжэ 1-0 — адмова 2. 28 чэрвеня 2015 Пальма-дэль-Рыа, Іспанія Хард Том Жамбі Рыкарда Вільякорта Алонса Хорхе Эрнанда Руана 6-7(5) 5-7
Спасылкі
Катэгорыя:Тэнісісты Беларусі Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года