Алесь Бразгуноў, поўнае імя Аляксандр Уладзіміравіч Бразгуноў (псеўданім Алесь Дзітрых; нар. 1972) — беларускі літаратуразнавец-медыявіст, паэт і перакладчык. Доктар філалагічных навук (2025).
Вядучы навуковы супрацоўнік сектара гісторыі беларускай літаратуры аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Навуковая дзейнасць Кандыдат філалагічных навук (2003).
Аўтар навуковай манаграфіі «Перакладная белетрыстыка Беларусі XV—XVII стст.» (Мінск, 2007); укладальнік і перакладчык кнігазбораўскага тома «Беларускія Александрыя, Троя, Трышчан…» (Мінск, 2009); укладальнік і перакладчык тома «Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стст.» (Мінск, 2011); адзін з аўтараў «Анталогіі даўняй беларускай літаратуры XI — першай паловы XVIII ст.» (Мінск, 2003; 2-е выд. — 2005), а таксама факсімільнага выдання рукапісу рыцарскага рамана XVI ст. «Białoruski Tristan. Беларускі Трышчан» (Уроцлаў, 2007). Уладальнік і перакладчык зборніка «Дыярыушы XVII стагоддзя» (2016) годзе ў серыі «Помнікі даўняга пісьменства Беларусі».
У публікацыі «Генезіс імёнаў вялікіх князёў літоўскіх» (Мінск, 2010) разважаў пра непраўдападобнасць літоўскіх этымалогіі імён літоўскіх князёў і баяр.Бразгуноў А. Генезіс імёнаў вялікіх князёў літоўскіх // Беларуская анамастыка. Гісторыя і сучаснасць: матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 20 красавіка 2010 г.) / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы; рэдкал.: І. Капылоў і інш.]. — Мінск: Права і эканоміка, 2010. С. 209—213.
Творчасць Аўтар паэтычнага зборніка «Ізмарагд» (Мінск, 2010)Алесь Бразгуноў, ПрайдзіСвет.
Крыніцы
Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Медыявісты Катэгорыя:Паэты Беларусі