Афрыка — квартал у Новым горадзе Мінска, паміж вуліцамі Петрапаўлаўскай (цяпер Энгельса), Губернатарскай (цяпер Леніна) і Ніжнеляхаўскай (цяпер Ульянаўская)Криминальный квартал, или Медицинская историйка. Пераважна быў забудаваны драўлянымі дамамі. «Афрыка» не мела выгод, мела крывыя грунтавыя дарогі, па баках якіх сцякалі памыі, тратуарам служылі драўляныя памосты. Мясцовасць лічылася крымінальнай.

Этымалогія Паводле адной з версій тут перыядычна раскідваў свой шацёр перасоўны заапарк з афрыканскімі жывёламі, паводле іншай версіі — раён так называлі па знешнім выглядзе жыхароў, якія перамазаныя сажай вярталіся з працы на заводах.

Гісторыя У «афрыканскай» бальніцы (цяпер 3-я гарадская) аперываў хірург Якаў Шабад, які пражываў у доме № 16 па Губернатарскай вуліцы. Ягоны стрыечны брат доктар , які пражываў у Вільні, лічыцца прататыпам Доктара Айбаліта з твораў К. І. Чукоўскага, які жыў у ягоным доме. Чукоўскі ад Цемаха да дома Якава Шабада прыбыў 22 красавіка 1912 года.

Пасля кароткай гутаркі доктар Шабад запрасіў маладога пісьменніка разам папалуднаваць, але быў тэрмінова выкліканы ў бальніцу, куды прывезлі дзіця з перытанітам.

Чукоўскі ніколі публічна не згадваў пра сустрэчу з Якавам Шабадам, але ў 1925 годзе, за чатыры гады да «Айбаліта», апублікаваў дзіцячую казку «Бармалей», у якой упершыню ўзнік добры доктар Айбаліт і злыя разбойнікі, а дзеянне адбываецца ў Афрыцы.

Напярэдадні новага 1941 года разгарэўся скандал, калі жыхароў раёна спрабавалі выкрыць у крадзяжы. Непадалёк ад іх дамоў будаваўся клуб гарадскога спіртзавода (цяпер завод «Крышталь»). Працы расцягнуліся на 4 гады. Менавіта 31 снежня 1940 года грамадскасць сталіцы заклапацілася тым, што будоўля дагэтуль не скончана. У прэсе публікаваліся гнеўныя лісты працоўныхМИРНЫЙ 1941-й. Как жилось минчанам в частном секторе в предвоенные годы. 10.04.2021 «Минск-Новости»:

Аляксандр Станюта ў сваёй аповесці «Сцэны з мінскага жыцця» ў 1950-я гады пісаў «… мы на Энгельса жывём па правілах, звычках сваёй Афрыкі».

Катэгорыя:Новы горад (Мінск) Катэгорыя:Гістарычныя раёны Мінска