Вольга Ігараўна Зюзькова, па нараджэнні Цярэнцьева, па першым шлюбе Цямежнікава (нар. , Масты, Гродзенская вобласць, БССР, СССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка і трэнер. Разыгрываючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа"Мастер-класс" от профессионала. Выступала за зборную БеларусіОЛЬГА ЗЮЗЬКОВА: ЖИЗНЬ ПРОДОЛЖАЕТСЯ.

Біяграфія Выхаванка раённай ДзЮСШ г. Масты. Першы трэнер — Валерый Пятровіч ВаўлеўГУ «МОСТОВСКАЯ РАЙОННАЯ ДЮСШ» (Г. МОСТЫ).

Выступала за клубы Беларусі, Узбекістана і Літвы. У 2004 годзе дэбютавала за зборную Беларусі.

З 2024 года — галоўны трэнер клуба «Гарызонт-2-РЦАП»ЭКС-БАСКЕТБОЛИСТКА СБОРНОЙ БЕЛАРУСИ ЗАВЕРШИЛА КАРЬЕРУ В 41 ГОД. У жніўні 2025 года прызначана галоўным трэнерам жаночай моладзевай зборная Беларусі (U-20)ИСПОЛКОМ БФБ. ОПРЕДЕЛЕНЫ ДАТЫ ПРОВЕДЕНИЯ ТУРНИРОВ СЕЗОНА 2025/2026 И ТРЕНЕРСКИЕ ШТАБЫ НАЦКОМАНД.

Кар’ера 1997—1998 — Гермес (Бабруйск) 1998—1999 — Гермес-ВАР (Гродна) 1999—2004 — Алімпія (Гродна) 2004—2007 — Ніка (Наваі, Узбекістан) 2007—2008 — Мінск-2006 2008—2010 — Бярэзіна-РЦАР (Барысаў) 2010—2011 — Сож-ГДУ (Гомель) 2011—2012 — Рута (Шаўляй, Літва) 2012—2013 — пропуск сезону (дэкрэтны адпачынак) 2013—2016 — Цмокі-Мінск 2016 — Гарызонт (Мінск) 2016—2017 — Хоптранс-Сірэнас (Каўнас, Літва) 2017—2024 — Гарызонт (Мінск)

Дасягненні Чэмпіёнка Беларусі (9): 2000/2001, 2002/2003, 2003/2004, 2009/2010, 2013/2014, 2014/2015, 2020/2021, 2021/2022, 2022/2023. Чэмпіёнка Узбекістана (3): 2004/2005, 2005/2006, 2006/2007. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (6): 1999/2000, 2008/2009, 2015/2016, 2017/2018, 2019/2020, 2023/2024. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Літвы (1): 2016/2017. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2001/2002, 2007/2008, 2018/2019. Уладальнік Кубка Беларусі (6): 2000, 2008, 2020, 2021, 2022, 2023. Уладальнік Кубка Узбекістана (3): 2005, 2006, 2007. Чэмпіёнка Еўрапейскай лігі (1): 2020/2021. Чэмпіёнка Балтыйскай лігі (1): 2014/2015. Сярэбраны прызёр Балтыйскай лігі (1): 2015/2016.

Крыніцы

Спасылкі FIBA EuroBasket Women 2017 ОЛЬГА ЗЮЗЬКОВА ЗАВЕРШИЛА КАРЬЕРУ ИГРОКА НАЦИОНАЛЬНОЙ КОМАНДЫ БЕЛАРУСИ

Катэгорыя:Баскетбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Гомельскія рысі» Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Шаўляй» Катэгорыя:Баскетбольныя трэнеры Беларусі