Лу Гуймен (, д/н —881) — кітайскі паэт і літаратар часоў дынастыі Тан.

Біяграфія Пра дату нараджэння няма звестак. Родам з Гусу (сучаснае Сучжоў правінцыя Цзянсу). Абставіны ранняга перыяду яго жыцця недастаткова вядомыя. Адмовіўся ад атрымання вучонай ступені. Некаторы час служыў у Хучжоў, але пазней вярнуўся ў свой родны горад. Пасяліўся каля ракі Сунцзян у сваім невялікім маёнтку, дзе вёў жыццё пустэльніка. Памёр у горадзе Пулі (сучасны Лучжы).

Творчасць Быў адным з вядомых паэтаў часоў падзення дынастыі Тан. У яго актыў уваходзяць зборнікі вершаў «Санлі» і «Пулі». Самымі вядомымі з’яўляюцца вершы «Новыя берагі» і «Белы лотас». Па таленту параўноўваўся з Пі Жысю, таму час «заняпаду Тан», калі тварылі абодва гэтых паэта, сучаснікамі быў названы «часам Пі і Лу».

Акрамя таленту да вершаскладання, праславіўся як тэарэтык літаратуры і аўтар публіцыстычных твораў, значную частку з якіх складаюць кнігі па аграноміі.

Літаратура

Qian, Zhonglian, «Lu Guimeng». Encyclopedia of China (Chinese Literature Edition), 1st ed.

Катэгорыя:Пісьменнікі Кітая Катэгорыя:Паэты эпохі Тан