Чунчхон ( Chungch'ŏn; 224—270) — карэйскі ван, дванаццаты кіраўнік дзяржавы Кагуро перыяду Трох дзяржаў..

Біяграфія Быў сынам і спадчыннікам Танчхона. Заняў трон пасля смерці бацькі ў 248 годзе.

У тым жа годзе супраць новага вана згаварыліся яго малодшыя браты, за што яны былі пакараныя. Пазней Чунчхон ажаніўся з паннай Ён. Але ў 251 годзе ён пазнаёміўся з доўгавалосай прыгажуняй, паннай Гваннай. Дзве жонкі кіраўніка доўга спрачаліся адна з адной за прыязнасць Чунчхона, і ў рэшце рэшт Гванну ўтапілі ў Жоўтым моры. Сын Гванны ніколі не прэтэндаваў на права наследаваць прастол, а ў 255 годзе спадчыннікам быў абвешчаны сын паны Ён, Сачхон.

У 259 годзе ў межы Кагуро ўварваліся войскі . Чунчхон адправіў 5 000 коннікаў і атрымаў перамогу над кітайскім войскам.

У 270 годзе ван памёр у 46-гадовым узросце. Трон пасля смерці бацькі заняў Сачхон.

Катэгорыя:Кіраўнікі Карэі