Капаеўка, Капаюўка — рака ў Брэсцкім раёне Беларусі і Валынскай вобласці Украіны, правы прыток ракі Заходні Буг (басейн Віслы).

Даўжыня ракі 39 км, з іх 19,5 км у БеларусіОбщая характеристика речной сети Брестской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» . Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰. Плошча вадазбору 264 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,9 м³/с.

Пачынаецца з возера Лукі (на тэрыторыі Украіны), вусце за 2 км на паўночны захад ад вёскі Ляплёўка. Даўжыня ў межах Беларусі 19,5 км. Рэчышча на тэрыторыі Украіны цалкам каналізаванае, у Брэсцкім раёне 2 каналізаваныя дзялянкі: 13 км ад мяжы з Украінай да вёскі Рудня і 2 км уніз па плыні ад моста на дарозе Дамачава — Ляплёўка. У сярэдняй і нізкай плыні шырыня рэчышча ў межань 1—3 м. Берагі вельмі нізкія, зліваюцца з абалонай, у сярэдняй і нізкай плыні больш абрывістыя, вышынёй да 0,5 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, найбольшыя вышыні над межанным узроўнем 1,5 м.

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Брестской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Брестской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Брэсцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Валынскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Буга