Выбух на ААТ «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат» — надзвычайнае здарэнне, што адбылося 7 чэрвеня 2023 года ў горадзе Светлагорск (Гомельская вобласць, Беларусь).
Храналогія 7 чэрвеня прыкладна а 15.30 ратавальнікі атрымалі паведамленні пра ўспышку газапаветранай сумесі без наступнага гарэння на тэрыторыі Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбінату і выехалі на месца здарэння, паведамілі ў МНС БеларусіНа Светлогорском ЦКК произошло ЧП , Светлагорскія навіны, 7-06-2023.
Выбух адбыўся на ўчастку выпаркі шкіпінару цэха рэгенерацыі. У выніку былі пашкоджаны металічныя абшыўкі трох рэзервуараў і парушана цэласнасць аднаго з рэзервуараў, пашкоджаны будаўнічыя канструкцыі ўчастка і бліжэйшых будынкаўЗаява кіраўніцтва Светлагорскага ЦКК , афіцыйны сайт ЦКК.
«Выбух быў чутны ў суседняй з заводам вёсцы Якімава Слабада. Людзі папужаліся вельмі», — расказала сведка выбуху«Выбух быў, як бомба ўпала». На Сьветлагорскім цэлюлёзна-кардонным камбінаце ў выніку выбуху загінулі 3 чалавекі, 4 параненыя, Радыё Свабода, 7-06-2023.
Ахвяры Міністэрства аховы здароўя паведаміла а 18.30, што вядома пра 4 пацярпелых (1985—1996 г.н.). Ва ўсіх дыягнаставаны паверхневыя раны галавы і паверхневыя апёкі рук. Медыцынская дапамога аказана брыгадамі хуткай дапамогі на месцы. Ад шпіталізацыі пацярпелыя адмовіліся.
Праз некалькі гадзін МНС заявіла, што ў выніку пошукава-выратавальных работ на месцы аварыі знойдзеныя парэшткі меркавана траіх чалавекМінімум тры чалавекі загінулі пры выбуху на цэлюлозна-кардонным камбінаце ў Светлагорску , bar24.by, 7-06-2023. Разбор завалаў і пошукавыя работы працягваліся яшчэ некалькі дзён.
Спіс загінулых Алег Кацуба Віктар Раманькоў Міхаіл Шаціца
Катэгорыя:Тэхнагенныя катастрофы ў Беларусі Катэгорыя:Выбухі 2023 года Катэгорыя:Падзеі 7 чэрвеня Катэгорыя:Гісторыя Светлагорска Катэгорыя:Чэрвень 2023 года Катэгорыя:2023 год у Беларусі