Dactylorhiza iberica — від кветкавых травяністых раслін роду сямейства , распаўсюджаны ў Паўднёвай Еўропе і Заходняй Азіі.
Батанічнае апісанне Шматгадовая расліна (20) 25—55 см вышынёй. Сцёблы пры аснове з кароткімі паўзучымі парасткамі. Кветкі ружовыя; усе лісточкі вонкавага круга калякветніка ўтвараюць шлем. Ніжнія прыкветкі амаль роўныя кветкам, верхнія — карацейшыя за кветкі. Лісце скучанае пры аснове сцябла, лінейна-ланцэтнае, зялёнае, без плям. Суквецце доўгае (да 20 см даўжынёй), коласападобнае, цыліндрычнае, негустоеЧервона книга України.
Цвіце ў чэрвені—ліпені, плады паспяваюць у жніўні—верасні.
Распаўсюджанне Распаўсюджаны ў Еўропе (Грэцыя, Крым, поўдзень еўрапейскай часткі Расіі) і Азіі (Турцыя, Кіпр, Ізраіль-Іарданія, Ліван-Сірыя, Іран, Закаўказзе (Азербайджан, Арменія і Грузія)) .
Значэнне Дэкаратыўная, лекавая расліна.
Пагрозы і ахова Вузкі экалагічны арэал гэтага віду паддаецца шматлікім пагрозам, асабліва зменам гідралогіі за кошт здабычы грунтавых вод, канкурэнцыі з боку іншых відаў, гібрыдызацыі і рэкрэацыйнай дзейнасці. Дадатковымі пагрозамі з’яўляюцца развіццё турызму, урбанізацыя, вытоптванне і збор раслін .
Усе віды архідэй ўключаны ў дадатак B Канвенцыі аб міжнародным гандлі відамі дзікай фаўны і флоры (СІТЕС). Гэтая архідэя мае статус « ад пагрозай знікнення» ў Нацыянальным чырвоным спісе Кіпра. Занесены ў Чырвоную кнігу Украіны у статусе «рэдкі». Ахоўваецца ў Крымскім і прыродных запаведніках.
Зноскі
Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Пальчатакарэннік Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны на марках