«Vine» ― мабільнае прыкладанне, якое дазваляе ствараць 6-секундныя відэаролікі. Належыць кампаніі «Twitter», якая набыла яго ў кастрычніку 2012 года. Сэрвіс быў адкрыты для шырокай публікі 24 студзеня 2013 года.

Кампанія «Vine» была створана ў чэрвені 2012 года Колінам Кролам, і Домам Хофманам.

Ужо 9 красавіка 2013 года «Vine» стаў самым пампаваным бясплатным дадаткам у iOS App Store. Адзін час колькасць яго карыстальнікаў даходзіла да 200 млн чалавек. Нягледзячы на гэта, пазней сэрвіс не вытрымаў канкурэнцыі з «Instagram», «Snapchat» і «YouTube» і пачаў губляць аўдыторыю, у выніку 27 кастрычніка 2016 года сэрвіс быў зачынены для загрузкі новых відэа. 20 студзеня 2017 года «Twitter» запусціў архіў з усімі ўжо загружанымі «вайнамі».

«Vine» не інтэграваны ў «Twitter», але дазваляе дадаць адтуль «сяброў», якія таксама выкарыстоўваюць «Vine».

Сэрвіс канкураваў з такімі праграмамі, як «Instagram», «» і «MixBit» ад «YouTube».

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Сайты, якія з’явіліся ў 2013 годзе Катэгорыя:Відэахостынг Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для iOS Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для Android