Міхаіл (Міхась) Фёдаравіч Шумейка (нар. , в. Верхняя Злобінка, Почапскі раён, Бранская вобласць) — беларускі гісторык, археограф, архівіст. Кандыдат гістарычных навук (1980), дацэнт (2007).

Біяграфія Скончыў у 1974 годзе Маскоўскі дзяржаўны гісторыка-архіўны інстытут, атрымаўшы кваліфікацыю «Гісторык-архівіст». У 1980 годзе скончыў тут жа аспірантуру па спецыяльнасці «Крыніцазнаўства, гістарыяграфія і метады гістарычнага даследавання».

З 1996 года працуе на кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, загадчык кафедры.

Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: палітычная і ваенная гісторыя новага і найноўшага часу; крыніцазнаўства; археаграфія; архівазнаўства.

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Археографы Беларусі Катэгорыя:Архівісты Беларусі