«Брэнд года» — прафесійны конкурс у сферы беларускага маркетынгу і брэндынгу. Конкурс праводзіцца ў 4 намінацыях і дае магчымасць кампаніям умацаваць свае пазіцыі на рынку і павысіць лаяльнасць кліентаў і партнёраў.

У Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца агульнанацыянальным праектам, які штогод вызначае і надалей папулярызуе найбольш якасныя і вядомыя тавары і паслугі на беларускім рынку. Пачатак дзейнасці — 2002 год. Фестываль-конкурс «Выбар года» ахоплівае практычна ўсе прадстаўленыя на рынку гандлёвыя маркі.

Методыка вызначэння пераможцаў

30 % — айчынныя і замежныя навукоўцы-эксперты-практыкі; 30 % — кіраўнікі беларускіх паспяховых марак; 40 % — прадстаўнікі вядучых рэкламных агенцтваў, крэатыўных студый Беларусі.

Узнагароды і балы

Залаты медаль 100-85 %

Сярэбраны медаль 84-70 %

Бронзавы медаль 69-55 %.

Удзельнікі, якія набралі менш за 55 %, атрымліваюць дыплом фіналіста без права выкарыстання знакаў пераможцы. Колькасць узнагарод адной катэгорыі не абмяжоўваецца (гэта значыць у адной катэгорыі можа быць прысуджана больш за адзін залаты, сярэбраны, ці бронзавы медалі; таксама дапускаецца прысуджэнне двух званняў «брэнд-лідар» у адной катэгорыі Спажывецкай намінацыі).