Пенсільванскі ўніверсітэт у Блумсбергу (), таксама Блумсбергскі ўніверсітэт () — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая месціцца ў горадзе Блумсберг, штат Пенсільванія, ЗША. З’яўляецца часткай Сістэмы вышэйшай адукацыі штата Пенсільванія.
Агульная характарыстыка Ён быў заснаваны як Блумсбергская акадэмія ў 1839 годзе. У 1856 годзе быў перайменаваны ў Блумсбергскі літаратурны інстытут. У 1869 годзе назва стала «Блумсбергскі літаратурны інстытут і дзяржаўная нармальная школа». У 1916 годзе штат Пенсільванія ўзяў установу пад свой кантроль і назваў яе «Блумсбергская дзяржаўная нармальная школа». У 1927 годзе назва была зменена на Блумсбергскі дзяржаўны педагагічны каледж. У 1960 годзе назва была зменена на Блумсбергскі дзяржаўны каледж. 1 ліпеня 1983 года назва была зменена на цяперашнюю: Пенсільванскі ўніверсітэт у Блумсбергу.
У ліпені 2021 года чыноўнікі вышэйшай адукацыі штата абвясцілі, што Блумсбергскі ўніверсітэт аб’яднаецца з Мэнсфілдскім універсітэтам і Лок-Хэйвенскім універсітэтам у адказ на фінансавыя цяжкасці і скарачэнне колькасці студэнтаў, і кожная ўстанова будзе юрыдычна кампусам адзінага ўніверсітэта. У сакавіку 2022 года новая ўстанова была створана для кантролю за трыма кампусамі і атрымала назву «Універсітэт Садружнасці Пенсільванія» (фармальна — не ўніверсітэт, а ўсяго толькі кіруючае агенцтва), хаця яе ўстановы (кампусы) працягваюць выдаваць дыпломы ад свайго ўласнага імя як універсітэты.
Структура Каледж адукацыі і гуманітарных студый Каледж прафесій аб здароўі Каледж мастацтваў, сацыяльных і гуманітарных навук Каледж навук і тэхналогій Каледж бізнесу
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Пенсільванія
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Пенсільваніі