Пенсільванскі ўніверсітэт у Чэйні () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, размешчаная ў мясцовасці Чэйні, акруга Чэстэр, штат Пенсільванія.

Агульная характарыстыка Гэта гістарычна «чорны» ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы.

Заснаваны ў 1837 годзе як Інстытут каляровай моладзі, гэта найстарэйшая ўстанова з усіх гістарычна «чорных» каледжаў і універсітэтаў у Злучаных Штатах.

Структура Дэпартамент бізнесу, адукацыі і прафесійных студый Дэпартамент гуманітарных навук Дэпартамент прыродазнаўчых і прыкладных навук Дэпартамент сацыяльных і паводніцкіх навук

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Пенсільванія

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная старонка ўніверсітэта

Катэгорыя:Універсітэты Пенсільваніі