Універсітэт імя Фрэнсіса Мэрыёна () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца каля горада Флорэнс у штаце Паўднёвая Караліна.

Агульная характарыстыка Універсітэт названы ў гонар брыгаднага генерала вайны за незалежнасць ЗША Фрэнсіса Мэрыёна.

Кампус размешчаны на ўчастку зямлі плошчай 162 га, які быў першапачаткова ўласнасцю караля Англіі, а затым зроблены плантацыяй бавоўны сям'ёй Уолес за 10 км на ўсход ад горада Флорэнс. Кампус уключае ў сябе 40 га змешаных хваёва-лісцяных і нізавых лясоў, да якіх вядзе шэраг сцежак.

Структура Каледж вольных мастацтваў Школа бізнесу Школа навук аб здароўі Школа адукацыі Вячэрні каледж

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Паўднёвая Караліна

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Паўднёвай Караліны