Місісіпскі ўніверсітэт для жанчын () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Калумбус у штаце Місісіпі.
Агульная характарыстыка Раней вучэльня называлася Місісіпскім індустрыяльным інстытутам і каледжам для адукацыі белых дзяўчынак, а пазней — Місісіпскім дзяржаўным жаночым каледжам. Мужчыны прымаюцца ва ўніверсітэт з 1982 года і сёння складаюць каля 20 % агульнай колькасці студэнтаў.
Гэта першая дзяржаўная жаночая вучэльня ў ЗША. У 1966 годзе да вучэльні былі залічаныя першыя тры мясцовыя афраамерыканкі. Статус універсітэта вучэльня атрымала ў 1974 годзе.
У 2022 годзе U.S. News & World Report паставіў Місісіпскі ўніверсітэт для жанчын на 15-е месца сярод дзяржаўных рэгіянальных універсітэтаў Поўдня ЗША і на 18-е месца сярод лепшых дзяржаўных вышэйшых школ. Універсітэт таксама ўваходзіць у топ-10 па прыкмеце сацыяльнай мабільнасці.
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Місісіпі
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Місісіпі