Лі Цуньсюй (; 2 снежня 885 — 15 мая 926) — заснавальнік і першы імператар .

Біяграфія Паходзіў з племені чжуюэ. Быў сынам генерала , які знаходзіўся на службе дынастыі Тан і правадыра чжуюэ. Той спачатку зваўся Чымін і вызначыўся падчас падаўлення паўстання , а потым спрабаваў захапіць уладу ў паўночных правінцыях, за што атрымаў прозвішча Лі.

Лі Цуньсюй лічыцца самым ваяўнічым кіраўніком ўсяго перыяду Пяці дынастый і дзесяці дзяржаў. Пасля смерці бацькі ён атрымаў у спадчыну тытул прынца Цзінь. Валоданні, што ён атрымаў у спадчыну знаходзіліся ў стане заняпаду, таму Цзінь не магла супрацьстаяць ваеннай моцы Позняй Лян, заснавальнік якой, , захапіў танскі трон. Аднак Лі Цуньсюй павольна аднавіў сваю дзяржаву, прыняўшы шэраг заваяванняў і саюзаў, каб захапіць як мага больш зямель на поўнач ад Хуанхэ, перш чым пачаў маштабную кампанію супраць Позняй Лян.

923 года Лі Цуньсюй заваяваў Познюю Лян і абвясціў сябе імператарам новай дынастыі — Позняй Тан, якую асабіста ён лічыў Адноўленай Тан. Сталіца была вернута ў старую ўсходнюю танскую сталіцу, горад Лаян. У цэлым Позняя Тан, як і ўсе дзяржаўныя ўтварэнні перыяду Пяці дынастый і дзесяці дзяржаў, мела кароткую гісторыю — яна праіснавала трынаццаць гадоў.

Сам Лі Цуньсюй пражыў усяго тры гады пасля заснавання дынастыі. Ён быў забіты падчас афіцэрскага паўстання 926 года на чале з . Трон па яго смерці атрымаў у спадчыну яго прыёмны брат Лі Сіюань.

Дэвіз праўлення

Тунгуан (同光) 923—926

Літаратура

Старая гісторыя пяці дынастый, гл. 27, 28, 29, 30, 31, 32, 33, 34 Гістарычныя запісы Пяці дынастый, гл. 5 Цзы чжы тун цзянь, гл. 260, 263, 265, 266, 267, 268, 269, 270, 271, 272, 273, 274, 275

Катэгорыя:Кіраўнікі X стагоддзя