«Плынуць вятры…» (Płynuć wietry…) — ананімная паэма, асноўная праца над якой, відаць, належала беларускаму пісьменніку Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу і, магчыма, Уладзіславу СыракомлюХаўстовіч, М. «Цяпер Маскаль пяе мудрагелікі свае» / М. Хаўстовіч // ХІХ стагоддзе. Гісторыка-літаратурны альманах. Кн. 1 / уклад., усту. арт., падрыхт. тэкстаў, пер. з пол. мовы і каментар Міколы Хаўстовіча. — Мінск, 1999—214 с.. Запісана беларускай лацінкай.
Прысвечана , калі расійскія войскі расстралялі бяззбройную патрыятычную дэманстрацыю. Дакладная колькасць ахвяр невядома і трымалася ў сакрэце расійскімі ўладамі, каб не выклікаць панікі. Аўтар паэмы быў відавочцам падзей.
Філолаг В. В. Круглова адзначае, што вобраз-сімвал ветру ў паэме прысутнічае як увасабленне магутнай варожай сілы і прыгнёту. Прыродная стыхія ў творы страчвае арэол таямнічасці, іншасказальнасці і набывае рэалістычную трактоўку. Разбуральная, варожая стыхія — царызм, маскоўская ўлада, праз якую край асуджаны на цяжкі, цярністы, беспрасветны шлях. І пра гэта невядомы аўтар гаворыць адкрытаВольга Круглова. ФАЛЬКЛОР У ТВОРЧАСЦІ ЯНКІ ЛУЧЫНЫ :
Аўтарства Па дакладнасці апісання расстрэлу маніфестацыі беларускі літаратуразнавец Г. В. Кісялёў устанавіў, што аўтар быў відавочцам падзей. Ён паспрабаваў высветліць, хто з беларускіх паэтаў быў у гэты час у гэтым горадзеДз. М. Дрозд. БІЯГРАФІЯ ПІСЬМЕННІКА ЯК ІНСТРУМЕНТ, МЭТА І ПРАБЛЕМА ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА. Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія № 1 / 2023:
Прааналізаваўшы асаблівасці мовы паэмы, літаратурныя прыёмы і біяграфічныя даныя патэнцыйных аўтараў, даследчык прыйшоў да высновы, што застаюцца толькі два кандыдаты: В. Дунін-Марцінкевіч і У. Сыракомля. На карысць аўтарства аднаго ці іншага навукоўцам былі прыведзены розныя аргументы, у тым ліку і біяграфічныя.
Напрыклад, у якасці аднаго з плюсаў на карысць аўтарства У. Сыракомлі Г. В. Кісялёў прыводзіць тое, што словазлучэнне «азноб паганы» можа быць растлумачана ўстаноўленым біёграфамі фактам, што паэт хварэў на сухоты ў гэты час. Але ў сукупнасці і чыста літаратуразнаўчыя, і біяграфічныя даныя даюць сур’ёзныя, няхай і не пераканаўчыя, падставы лічыць аўтарам паэмы В. Дуніна-Марцінкевіча.
Выданне У зборы твораў паэта, выдадзеным у 2008 г. пад навуковай рэдакцыяй Г. В. Кісялёва, верш «Плынуць вятры…» уключаны складальнікам Я. Янушкевічам у раздзел «Dubia».
Цэнзура Па заяве пракуратуры горада Мінска тэксты твораў «Плывуць вятры» і «Гутарка старога дзеда», якія прыпісваюцца В. Дуніну-Марцінкевічу і ўключаныя ў заключную частку пад назвай «DUBIA» серыі «Беларускі кнігазбор», прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Катэгорыя:Паэмы на беларускай мове Катэгорыя:Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч Катэгорыя:Уладзіслаў Сыракомля Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі