Ісландска-фінляндскія адносіны — двухбаковыя дыпламатычныя адносіны паміж Фінляндыяй і Ісландыяй. Абедзве краіны з’яўляюцца членамі Арктычнага савета, Савета дзяржаў Балтыйскага мора, Савета Еўропы, Nordic-Baltic Eight, Паўночнага савета, Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця і Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
І Фінляндыя, і Ісландыя былі адзіны па Кальмарскай Уніі (1397—1523). У снежні 1917 года Фінляндыя атрымала незалежнасць ад Расіі, а Ісландыя — ад Даніі ў чэрвені 1944 года. Абедзве краіны афіцыйна ўсталявалі дыпламатычныя адносіны 15 жніўня 1947. Першапачаткова Фінляндыя падтрымлівала адносіны з Ісландыяй са свайго пасольсва ў Осла (Нарвегія), Ісландыя — з Стакгольма (Швецыя). Фінляндыя адкрыла сваё пастаяннае пасольства ў Рэйк’явіку ў 1982 годзе. Пасольства Ісландыі ў Хельсінкі з’явілася ў 1997 годзе.
Ісландыя як член Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю мае неабмежаваны доступ да рынку Еўрапейскага Саюза, у які ўваходзіць Фінляндыя. У 2015 агульны аб’ём гандлю паміж Ісландыяй і ЕС склаў 5,7 млрд еўра.
Заўвагі
Катэгорыя:Двухбаковыя адносіны Фінляндыі Катэгорыя:Знешняя палітыка Ісландыі