«Луна-25» — аўтаматычная міжпланетная станцыя, прызначаная для адпрацоўкі тэхналогій пасадкі на Месяц, даследавання яго экзасферы і верхняга пласта паверхні. Праект Федэральнай касмічнай праграмы Расіі. Да красавіка 2013 года апарат насіў назву «Луна-Глоб»ЛУНА-25 / LUNA-25Российская лунная миссия «Луна-Глоб» будет переименована в "Луна-25".
Навуковыя задачы Мэты праекта Забеспячэнне пералёту да Месяца. Мяккая пасадка на Месяц у абраным раёне Паўднёвай прыпалярнай вобласці. Адпрацоўка тэхналогіі работы касмічнага апарата на паверхні Месяца, асабліва ўначы, на працягу 1 годаНПО Лавочкина: российские лунные зонды проживут на Луне минимум год. Правядзенне навуковых даследаванняў рэгаліту і вывучэння экзасферы Месяца дыстанцыйнымі і кантактнымі метадамі.
Асноўныя навуковыя задачы Пошук вады і лятучых злучэнняў на паверхні, вывучэнне элементнага і ізатопнага складу палярнага рэгаліту. Даследаванні ўзаемадзеяння сонечнага ветра з верхнім пластом рэгаліту
Навукова-тэхналагічныя задачы Стварэнне карты паверхні для бяспечнай пасадкі будучых касмічных апаратаў. Вывучэнне фізіка-механічных уласцівасцей рэгаліту.
Катэгорыя:Касмічныя апараты паводле алфавіта
Складнікі місіі Сам касмічны апарат «Луна-25» (пасадачны модуль); Ракетна-касмічны комплекс «Саюз-2.1б»; Наземны комплекс кіравання; Наземны навуковы комплекс.
Галаўныя арганізацыі і кіраўнікі Дзяржаўная карпарацыя па касмічнай дзейнасці «Раскосмас»; Навукова-вытворчае аб’яднанне імя С. А. Лавачкіна; Інстытут касмічных даследаванняў Расійскай акадэміі навук; Навуковы кіраўнік праекта: акадэмік Леў Мацвеевіч ЗялёныУченые РАН создали манипулятор для поисков воды на Луне.
Гісторыя Назва праекта заклікана падкрэсліць пераемнасць савецкай месяцовай праграме, апошні апарат якой, «Луна-24», быў запушчаны ў 1976 годзе.
Праект быў пачаты ў 1997 годзе. Запуск апарата першапачаткова планаваўся на 2000 год, але затым шмат разоў адкладаўся.
Місія
Запуск «Луна-25» адбыўся 11 жніўня 2023 года ў 02:10:57 па маскоўскім часе: З пляцоўкі 1С касмадрома Усходні была запушчана ракета-носьбіт «Саюз-2.1б» з разгонным блокам «Фрэгат» і аўтаматычнай станцыяй «Луна-25». Ракета-носьбіт адпрацавала ў штатным рэжыме, разгонны блок аддзяліўся ад трэцяй ступені ракеты і вывеў аўтаматычную станцыю на траекторыю пералёту да Месяца. 19 жніўня 2023 года ў выніку няштатнай працы рухальнай устаноўкі станцыя сышла з арбіты і разбілася аб паверхню Месяца.
Крыніцы
Катэгорыя:2023 год у касманаўтыцы Катэгорыя:Даследаванне Месяца Катэгорыя:Аўтаматычныя міжпланетныя станцыі Катэгорыя:Жнівень 2023 года