Мізафобія (ад — , забруджванне, апаганьванне, нянавісць + фобія — страх, ) — дакучлівы страх забруджвання альбо заражэння, імкненне пазбегнуць судакранання з навакольнымі прадметамі. Чалавека, які адчувае падобны страх, называюць мізафобам.
Тэрмін быў упершыню ўведзены Уільямам ХамандамWilliam A. Hammond, "Mysophobia, "Neurologic Contributions 1, no.2 (1879): 40-54, які апісаў у 1879 годзе , што выяўляўся ў тым, што назіраны пастаянна мыў рукі. Пасля гэтага мізафобіяй доўгі час лічылася менавіта дакучлівае жаданне пастаяннага мыцця рук. Аднак , амерыканскі псіхолаг і псіхааналітык, адзначаў, што хоць і страх перад брудам ляжыць у аснове праявы гэтага сіндрому, у гэты момант чалавек думае не пра мікробы, а толькі пра тое, што «яго рукі павінны быць вымытыя».
Вядомая таксама як гермафобія (ад — мікроб) (не блытаць з ) — боязь мікробаў, бо часта прычынай боязі судакранання з прадметамі з’яўляецца боязь траплення мікробаў, якія знаходзяцца на іх паверхні, на рукі. Іншыя назвы: бацылафобія і бактэрыяфобія.
Некаторыя вядомыя асобы пакутавалі або пакутуюць падобным разладам. Сярод іх Нікола Тэсла, , Джаан Кроўфард, Фрыдрых Ніцшэ, Артур Шапенгауэр, Дональд Трамп, Камеран Дыяс, , Уладзімір Маякоўскі.
Катэгорыя:Спецыфічныя фобіі